“Рэпарцёры без межаў” падаюць на Лукашэнку пазоў у Гаагу за пераслед журналістаў

24 студзеня, Позірк. Арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” (RSF) падае на Аляксандра Лукашэнку пазоў у Міжнародны крымінальны суд (МКС) у Гаазе паводле абвінавачвання ў злачынствах супраць чалавечнасці.
У заяве RSF гаворыцца, што Лукашэнку інкрымінуецца масавы палітычны пераслед журналістаў.
Адзначаецца, што “з моманту свайго сумнеўнага перавыбрання на пасаду прэзідэнта Беларусі ў жніўні 2020 года” ён “стварыў сістэму шырокамаштабнага і сістэматычнага пераследу журналістаў з мэтай іх ліквідацыі”.
“Чакаецца, што перадвыбарчы фарс без процівагі ў асобе СМІ пройдзе без сучка і задзірынкі і ў выніку будзе абвешчана пра перамогу дыктатара Лукашэнкі над чатырма марыянеткавымі кандыдатамі. Беларускі рэжым цягам пяці гадоў планамерна пераследваў усе незалежныя галасы, пачынаючы з журналістаў”, — адзначыла кіраўніца аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі RSF Жанна Кавелье.
Паводле яе слоў, “з-за абуральнай беспакаранасці, якой ён карыстаецца, RSF падае скаргу на злачынствы супраць чалавечнасці ў сувязі з пераследам журналістаў”. “Мы заклікаем пракурора Карыма Хана правесці расследаванне і прыцягнуць да адказнасці вінаватых”, — падкрэсліла прадстаўніца арганізацыі.
Заяўляецца, што RSF прааналізавала асобныя выпадкі пераследу журналістаў у Беларусі. На думку дырэктара па адвакацыі і асістансу арганізацыі Антуана Бернара, яны, “несумненна, з’яўляюцца злачынствамі супраць чалавечнасці, звязанымі з турэмным зняволеннем, пераследам і прымусовым перамяшчэннем беларускіх журналістаў з-за іх прафесійнай дзейнасці”.
“Заганнае кола беспакаранасці павінна быць разарванае. RSF заклікае пракурора МКС ўключыць злачынствы супраць журналістаў у яго папярэдняе расследаванне. Мы вітаем перадачу Літвой спраў аб злачынствах, учыненых Аляксандрам Лукашэнкам, у МКС і заклікаем іншыя дзяржавы-ўдзельніцы Рымскага статута, у якіх пражываюць беларускія журналісты, узяць прыклад з Літвы і перадаць гэтыя справы ў МКС”, — падкрэсліў Бернар.
У заяве гаворыцца, што RSF задакументавала пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) “589 выпадкаў неабгрунтаваных арыштаў супрацоўнікаў незалежных СМІ ў краіне, дзе пяць гадоў таму іх існавала каля дзвюх тысяч”.
Цяпер, паводле звестак БАЖ, у няволі знаходзіцца 42 прадстаўнікі медыя.
У пазоўнай заяве RSF прадастаўляе пракурору МКС падрабязныя доказы і статыстычныя даныя, якія “ілюструюць маштаб і сур’ёзнасць гэтых злачынстваў і сведчаць аб сістэматычным і падтрыманым дзяржавай характары пераследу беларускіх журналістаў”.
Са жніўня 2020 года 397 журналістаў сталі ахвярамі 589 неабгрунтаваных арыштаў, паведамляецца ў пазове, некаторыя прадстаўнікі СМІ былі затрыманыя некалькі разоў.
Са спасылкай на БАЖ “Рэпарцёры без межаў” сцвярджаюць, што ад 500 да 600 журналістаў былі вымушаныя пакінуць краіну, каля 200 з іх прыняла Літва, каля 300 — Польшча.
Беларусь, як адзначае RSF, займае 1-е месца ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў “з разліку на душу насельніцтва”.
30 верасня 2024 года ўрад Літвы перадаў у офіс пракурора МКС матэрыялы пра “трансгранічныя злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі ў дачыненні да беларусаў”. Вільнюс патлумачыў сваё рашэнне тым, што больш не можа бяздзейнічаць.
Беларускія дэмсілы заклікалі краіны, якія ратыфікавалі Рымскі статут, падтрымаць намаганні Літвы па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці ў МКС шляхам далучэння да звароту.
Як паведаміў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка на тэматычных слуханнях Каардынацыйнай рады 23 студзеня ў Варшаве, іншыя краіны пакуль не прынялі рашэння аб далучэнні да пазову Літвы, атрыманая адмова ад “шэрагу ключавых партнёраў”, прызнаў намеснік кіраўніка АПК.
Пры гэтым, паводле слоў Латушкі, сярод атрыманых каментароў няма ніводнага прававога, “гэта значыць юрыдычных падстаў для адмовы ў прыняцці такіх рашэнняў”.
Калі офіс пракурора МКС прыме рашэнне аб пачатку расследавання беларускай сітуацыі па сутнасці, то “ордэр суда для Аляксандра Лукашэнкі практычна непазбежны”, лічыць палітык.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


