Віцэ-прэм’ер і кіраўнік МЗС Лаоса наведае Беларусь на пачатку лістапада

31 кастрычніка, Позірк. Намеснік прэм’ер-міністра — міністр замежных спраў Лаоса Тхангсаван Фамвіхан наведае Беларусь на пачатку наступнага месяца, сведчыць абноўлены графік працы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС).
Згодна з дакументам, 5 лістапада а 16:00 лаоскі чыноўнік сустрэнецца са старшынёй ПП НС Ігарам Сергеенкам.
Падрабязнасці не прыводзяцца. Афіцыйныя лаоскія крыніцы пра будучы візіт не паведамляюць.
16–18 ліпеня 2025 года міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў наведваў Лаос. 11 траўня 2026-га чыноўнік, прымаючы ў Мінску намесніка кіраўніка МЗС Лаоса Майтхонга Тхамавонгсу, аднавіў запрашэнне свайму калегу Фамвіхану наведаць Беларусь з візітам у адказ, а таксама пацвердзіў гатоўнасць беларускага боку прыняць з афіцыйным візітам лаоскага прэзідэнта Тханглуна Сісуліта.
На той сустрэчы, як паведамляла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства, бакі “адзначылі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці шматпланавай супрацы паміж Мінскам і В’енцьянам”.
Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з Сісулітам 1 верасня 2026 года ў Бішкеку (Кыргызстан) на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Тады ён заявіў, што Беларусь “як машынабудаўнічая краіна” не толькі гатовая працаваць з Лаосам “у галіне гандлю машынабудаўнічай прадукцыяй”, але і ствараць сумесныя прадпрыемствы на аснове кааперацыі. У сваю чаргу Сісуліт прапанаваў “сумесна працаваць у галіне здабычы карысных выкапняў”: “Мы маглі б сумесна пабудаваць завод па перапрацоўцы золата. Такое прадпрыемства мы ўжо маем, але мы можам пабудаваць яшчэ адно. Нам вельмі хацелася б супрацоўнічаць з вамі ў гэтай сферы, у вас вельмі багаты досвед”.
Лукашэнка запрасіў суразмоўцу наведаць Беларусь “у зручны час”.
3 лістапада 2025 года ён падпісаў закон, які ратыфікуе пагадненне з урадам Лаоса пра ўзаемнае скасаванне віз для кароткатэрміновага знаходжання.
Мінск і В’енцьян усталявалі дыпламатычныя стасункі 7 лютага 1994 года. Паводле інфармацыі на сайце амбасады Беларусі ў В’етнаме, якое курыруе стасункі з Лаосам, “асноўным артыкулам беларускага экспарту ў Лаос ёсць кантрольныя прыборы і вымяральная апаратура”, у адваротным кірунку паступаюць “абутак і тэкстыль”.
У ліпені 2013 года Беларусь наведваў пазамінулы прэзідэнт Лаоса Цюмалі Сайнясон. Лукашэнка ў гэтай краіне ў Паўднёва-Усходняй Азіі не бываў.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрымана больш за 60 замежнікаў, якія нелегальна знаходзіліся на тэрыторыі краіны, сярод іх грамадзяне БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла ў гадавым вымярэнні ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 2,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


