У Пскоўскай вобласці зноў забаронены ўвоз кароў з Беларусі
13 сакавіка, Позірк. Пра чарговае “спыненне незаконнага перамяшчэння” з Беларусі буйной рагатай жывёлы паведаміла 13 сакавіка прэс-служба Паўночна-Заходняга міжрэгіянальнага ўпраўлення Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Расельгаснагляд).
Гэтым разам падчас кантролю ў размешчанай на мяжы з Беларуссю вёсцы Лабок Пскоўскай вобласці “спецыялістам ведамства было ўстаноўлена, што [чатыры] каровы перамяшчаліся без ветэрынарных суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць іх паходжанне, правядзенне неабходных даследаванняў, вакцынацый і апрацовак, таксама на жывёлах адсутнічалі сродкі ідэнтыфікацыі (біркі, вышчыпы, клеймы). Таксама каровы перавозіліся ў не абсталяваным для іх транспарціроўкі аўтатранспартным сродку, а маршрут перамяшчэння не быў узгоднены з Расельгаснаглядам”.
“Перамяшчэнне сельскагаспадарчых жывёл па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза забаронена, аформлены акт аб вяртанні. Жывёлы вернуты на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь”, — паведаміла ведамства.
Аналагічны выпадак адбыўся ў тым жа месцы ў лютым, тады ў Пскоўскую вобласць не далі ўвезці 8 кароў з Беларусі.
21 студзеня расійскае ведамства вярнула ў Беларусь шэсць быкоў галштынскай пароды, 30 снежня мінулага года было затрымана і пасля вернута 24 каровы.

- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за месяц павялічылася на 482 млн рублёў — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


