У Лунінецкім раёне загінуў 41-гадовы рабочы, распачатая крымінальная справа

16 сакавіка, Позірк. Пра гібель 41-гадовага жыхара Мікашэвічаў (Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці) паведаміла раённае выданне “Лунінецкія навіны” са спасылкай на мясцовы аддзел Следчага камітэта.
Загінулы працаваў у кар’еры “Мікашэвічы” РУВП “Граніт” памочнікам машыніста, трагедыя адбылася пры перамяшчэнні свідравой устаноўкі ўвечары 13 сакавіка.
“Паводле слоў напарніка, мужчына адказваў за захаванасць кабеля ззаду тэхнікі. Калі ўстаноўка спынілася, памочніка машыніста знайшлі без прытомнасці з цяжкай траўмай. Медыкі канстатавалі смерць”, — гаворыцца ў паведамленні.
На месцы працавала следча-аператыўная група.
Паводле слоў начальніка раённага аддзела СК Вадзіма Галавача, абставіны гібелі высвятляюцца. Узбуджана крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці).
У Беларусі людзі гінуць на працоўных месцах сістэматычна.
33‑гадовы электрагазазваршчык загінуў 10 лютага пры рамонце драбільнага млына, што выйшаў з ладу, у Касцюковічах (Магілёўская вобласць). За дзень да таго загінуў 41-гадовы рабочы аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Салігорскага раёна (Мінская вобласць).
Паводле даных Генеральнай пракуратуры, у 2025 годзе на вытворчасці траўмавана 1.835 работнікаў, з іх са смяротным вынікам — 103.
Згодна з інфармацыяй Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у 2024 годзе на вытворчасці атрымалі траўмы 1.849 чалавек (-1 да 2023-га).
Колькасць загінулых на вытворчасці скарацілася са 117 да 105. Гэта быў гістарычны мінімум за ўсе гады існавання Беларусі, сцвярджала Мінпрацы. Такім чынам, паказчык 2025 год стаў новым гістарычным мінімумам.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 16 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года Беларусь заняла 4-е месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка



