Мытня спыніла перавозку адзення і абутку без дакументаў на 640 тыс. рублёў

17 сакавіка, Позірк. Перавозку “тавараў народнага спажывання” на суму 640 тыс. рублёў (каля 217 тыс. долараў), што транспартаваліся без якіх-небудзь дакументаў, спынілі аператыўнікі Брэсцкай мытні.
Паводле інфармацыі прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэта, пры правядзенні “адмысловых мерапрыемстваў” у мікрааўтобусах “Фальксваген Крафтар” і “Мэрсэдэс-Бенц Спрынтар” было выяўлена 13 тыс. адзінак адзення, абутку, тэкстылю ды іншых тавараў замежнай вытворчасці. Транспартнымі сродкамі кіравалі індывідуальныя прадпрымальнікі з Беларусі.
У дачыненні да ІП распачатыя адміністрацыйныя працэсы паводле арт. 13.12 КаАП (парушэнне парадку набыцця, захоўвання, выкарыстання ў вытворчасці, транспартавання, водпуску і рэалізацыі тавараў). Гэты артыкул прадугледжвае штраф да 50% кошту прадмета правапарушэння.
Мытня звяртае ўвагу, што абавязак мець дакументы на “грузы таварнага характару”, аформленыя ў адпаведнасці з законам “Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках”, ускладаецца на перавозчыка.
Польскі перавозчык спрабаваў увезці ў Беларусь 10 т фурнітуры, шматразова занізіўшы кошт
Расіянін стаў фігурантам крымінальнай справы за спробу ўвозу ў Беларусь траўматычнага пісталета з патронамі

- Грамадства
- ГрамадстваВосьмы дзень запар у Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 16 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


