Лукашэнка заявіў пра “пэўныя памылкі” ЗША на Блізкім Усходзе і зноў назваў сябе прыхільнікам Трампа

19 сакавіка, Позірк. Данесці да Дональда Трампа пазіцыю Мінска па сітуацыі ў Іране папрасіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы 19 сакавіка з амерыканскай дэлегацыяй на чале са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам.
“Я гатовы, як заўсёды, да абмеркавання любых пытанняў, адказваць на любыя праблемы, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Але настойліва прасіў бы вас, каб мы абмеркавалі рэгіянальныя праблемы. І не толькі праблемы Украіны, але і глабальныя. І не толькі вайну на Блізкім Усходзе”.
“Думаю, мой пункт гледжання па глабальных праблемах, асабліва па сітуацыі на Блізкім Усходзе, будзе важны для вас, паколькі вы ваюеце супраць нашых сяброў. І я гатовы адкрыта пагаварыць на гэтую тэму. Вельмі хацеў бы, каб мой пункт гледжання вы данеслі да Дональда Трампа. Я па-ранейшаму, нягледзячы на пэўныя памылкі, як я лічу, Злучаных Штатаў, з’яўляюся прыхільнікам вашага прэзідэнта”, — сказаў ён.
Раней Лукашэнка не аднойчы называў сябе прыхільнікам Трампа.
Раней ён заяўляў, што ўдзельнікі атакі на Іран не дамагліся сваіх мэтаў: “Мы займаем акуратную, узважаную пазіцыю. Чалавечую. З Іранам у нас былі добрыя адносіны. Разбамбілі краіну. Старажытная краіна. Вельмі духавітыя людзі, мусульмане. Пачалася вайна. Вы бачылі, я сустракаўся з амбасадарам [Ірана]. Мы павінны былі па-чалавечы паступіць. Паступілі”.
“Мы не ўвязваемся ў гэтую вайну. Я не хачу навязаць сваёй краіне нейкія праблемы. Там амерыканцы з яўрэямі ўжо столькі сабе праблем стварылі”, — дадаў прамоўца.
Пры гэтым віну за згаданыя праблемы палітык усклаў на Ізраіль.
“Іран — гэта велізарная краіна, горныя масівы. Яны шмат пракапалі тунэляў і схавалі. Ніводная зброя не дастане. Гэта павінны былі ізраільцяне пралічыць і выкласці [прэзідэнту ЗША Дональду] Трампу: “Вось такая сітуацыя, што будзем рабіць?” Прыехалі, стрэльбу ў рукі, наперад … Што атрымалася? А нічога. Ведаю, што яны хацелі. Гэта 4–5 пунктаў, пачынаючы ад звяржэння ўлады і заканчваючы бамбёжкамі ядзерных аб’ектаў, адмовы ад ядзернай зброі. Нічога не атрымалася”, — лічыць Лукашэнка.
Раніцай 28 лютага Ізраіль і ЗША пачалі ваенныя дзеянні ў Іране. Спачатку ўлады ў Тэль-Авіве заявілі пра “прэвентыўны” ўдар, а пазней абвясцілі пра пачатак аперацыі “Ільвіны рык”. Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што яго краіна нанясе “цяжкі ўдар па тэрарыстычным рэжыме” і створыць умовы, “якія дазволяць іранскаму народу скінуць з сябе гэты цяжар”.
Міністэрства вайны ЗША абвясціла аб пачатку аперацыі “Эпічная лютасць”. Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп выступіў са зваротам, у якім назваў яе мэты — знішчэнне ракет, разгром флоту, прадухіленне стварэння ядзернай зброі і свабода для іранскага народа.
У сваю чаргу Іран спачатку запусціў ракеты і дроны па Ізраілю, а затым — па амерыканскіх базах і іншых аб’ектах у краінах Блізкага Усходу.
Падчас удараў 28 лютага загінуў вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі, новым лідарам быў абраны яго сын Маджтаба Хаменеі.
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць асабістых падсобных гаспадарак у сельскай мясцовасці зменшылася за пяць гадоў на 4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым пабудавана на 38,3% менш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАб'ём складскіх запасаў вырас за год на 17,7%, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа два месяцы 140 непаўналетніх пацярпелі ад кіберзлачынстваў — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка


