“Кіберпартызаны” заявілі аб узломе сайта Нацыянальнай бібліятэкі

27 сакавіка, Позірк. Група ананімных хакераў “Кіберпартызаны” заявіла 27 сакавіка аб узломе сайта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
З нагоды Дня Волі яны “ўпрыгожылі сайт” — там “з’явіўся надпіс “Жыве Беларусь!”, гаворыцца ў тэлеграм-канале ініцыятывы.
Адзначаецца, што будаўніцтва Нацбібліятэкі “пачалося па загаду [Аляксандра] Лукашэнкі і фінансавалася за кошт сродкаў, якія часам прымусова збіралі ў насельніцтва”: “Так адзін з найважнейшых элементаў адукацыі стаў зганьбаваны рэжымам як сімвал яго магчымасцяў не ўзаемадзеяннем, а прыгнётам народа дасягаць жаданага”.
Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі паўстаў у Мінску ў 2006 годзе.
З 2023 года яе ўзначальвае праўладны прапагандыст Вадзім Гігін (з 2024-га — дэпутат ПП НС).
5 верасня 2025 года паведамлялася пра ўзлом “Кіберпартызанамі” сайта Беларускага металургічнага завода (БМЗ).
У ноч з 27 на 28 ліпеня 2025-га адбылася кібератака на карпаратыўную сетку расійскага “Аэрафлота”. “Кіберпартызаны” пацвердзілі ў сваім тэлеграм-канале інфармацыю аб удзеле ў атацы.
25 сакавіка дэмакратычна настроеная частка насельніцтва Беларусі святкуе Дзень Волі — гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у 1918 годзе.
У Беларусі гэтая дата афіцыйна не адзначаецца. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года любыя спробы публічна адзначыць Дзень Волі пагражаюць затрыманнямі і судамі, як мінімум паводле адміністрацыйных абвінавачанняў. Гістарычныя падзеі, звязаныя з БНР, паслядоўна дэманізуюцца дзяржпрапагандай. Нацыянальныя сімвалы названыя “калабарацыянісцкімі“, “нацысцкімі” і фактычна абвешчаныя па-за законам. Значэнне БНР для беларускай дзяржаўнасці лічыцца перабольшаным, а сама рэспубліка пазіцыянуецца як марыянеткавае стварэнне пад германскім пратэктаратам у завяршальнай фазе Першай сусветнай вайны.
Святкаванне з 21 сакавіка праходзіць у Польшчы, Літве, ЗША і іншых краінах. Следчы камітэт, як і ў мінулым годзе, пагражае удзельнікам святкавання Дня Волі за мяжой крымінальным пераследам і канфіскацыяй маёмасці на радзіме.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–30 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым аб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў паменшыўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць загінулых у ДТЗ у Мінску за год павялічылася ў 1,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі 10 дзён запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка

