Мінск 19:19

У Салігорскім раёне патанула жанчына 1945 года нараджэння

Фота: ТРВОД

31 сакавіка, Позірк. У вёсцы Ананчыцы Салігорскага раёна (Мінская вобласць) патанула жанчына 1945 года нараджэння, паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).

Цела загінулай знойдзена ў штучным вадаёме на тэрыторыі прыватнага домаўладання на адлегласці 0,5 метра ад берага.

29 сакавіка паведамлялася пра гібель у Рагачоўскім раёне (Гомельская вобласць) падлетка 2010 года нараджэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, днём раней непаўналетні “выйшаў з дому на прагулку і дадому не вярнуўся”.

15 сакавіка паведамлялася аб утапленні ў Добрушскім раёне (Гомельская вобласць) мужчыны 1965 года нараджэння. Цела вынята з вады ў пасёлку Зарадзвінне.

Гл. таксама:

У Добрушскім раёне патануў рыбак (дапоўнена)

У Дзяржынску ў канаве патануў мужчына

Падзяліцца: