Мінск 16:01

Долар і расійскі рубель падаражэлі на біржавых таргах 2 красавіка

Ілюстрацыйнае фота: sana.sy

2 красавіка, Позірк. Амерыканская і расійская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 2 красавіка 2026 года.

Курс долара вырас да 2,9369 рубля (+0,17%; +0,0049), расійскі рубель — да 3,7003 за 100 (+0,41%; +0,0151).

Еўра патаннеў да 3,3865 (-0,16%; -0,0054), юань — да 4,3068 за 10 (-0,22%; -0,0096).

На мінулым працоўным тыдні (23–27 сакавіка) каціроўка долара знізілася на 1,84% (з 3,0088 да 2,9535), еўра — на 1,89% (з 3,4664 да 3,4008), юаня — на 2,36% (з 4,4028 да 4,2991 за 10); расійскага рубля — вырасла на 1,79% (з 3,6029 да 3.6674 за 100).

За першы квартал 2026 года Беларусь заняла восьмае месца паводле росту афіцыйнага курсу долара да нацвалюты — 1,66% (з 2,9027 да 2,9508 рубля), сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў. Наперадзе: Малдова — 5,10%, Расія — 3,92%, Таджыкістан — 3,75%, Украіна — 3,32%, Латвія, Літва і Эстонія — 2,19%.

Падзяліцца: