“Праваслаўны атэіст” Лукашэнка назваў Вялікдзень “найвялікшай падзеяй у гісторыі чалавецтва”
12 красавіка, Позірк. З хрысціянскім святам Уваскрэсення Хрыстова (Вялікаднем) павіншаваў 12 красавіка “дарагіх суайчыннікаў” Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
“Для кожнага з нас гэтае свята непадзельна звязанае з трыумфам жыцця і веліччу самаахвярнасці”, — заявіў віншавальнік.
Велікодныя традыцыі, паводле яго слоў, аб’ядноўваюць людзей “у коле сям’і”: “Асаблівая цеплыня ўрачыстасці нагадвае аб высокім прызначэнні чалавека — клапаціцца аб блізкіх і дапамагаць тым, хто пакутуе. Духоўная сіла гэтых вясновых дзён дазваляе ўсвядоміць важнасць маральных каштоўнасцяў і ідэалаў хрысціянства”.
“Хай светлая радасць свята прыўнясе ў нашы дамы дабрабыт і згоду, стане невычэрпнай крыніцай веры, любові і міласэрнасці”, — адзначыў Лукашэнка, які раней называў сябе “праваслаўным атэістам”.
У віншаванні патрыяршаму экзарху ўсяе Беларусі, мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну ён назваў Вялікдзень “найвялікшай падзеяй у гісторыі чалавецтва, якая раз і назаўжды змяніла свет, абвясціўшы фундаментальнымі каштоўнасцямі спачуванне, любоў і міласэрнасць”.
Лукашэнка падкрэсліў, што “мудрае” слова Веньяміна “заўсёды нагадвае аб неабходнасці пакаяння і шчырай малітвы, клопаце аб блізкім, важнасці выхавання дзяцей у духу традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і сапраўднага патрыятызму”.
“Уваскрасенне Хрыстова ўвасабляе ўрачыстасць вечнага жыцця, усёпераможнай любові і вечнай надзеі для ўсяго чалавецтва. Гэты дзень, які аб’ядноўвае пакаленні, служыць магутным духоўным арыенцірам для вернікаў”, — гаворыцца ў віншаванні Лукашэнкі патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.
Віншавальнік падзякаваў маскоўскаму іерарху, які актыўна падтрымлівае вайну РФ ва Украіне, “за пастаянны клопат аб маральным здароўі нацыі і неацэнны ўклад ва ўмацаванне грамадскай згоды”.
“Вашы аўтарытэт і натхняючыя настаўленні дапамагаюць захаваць культурную спадчыну і выхоўваць у людзях пачуццё адказнасці за лёс Айчыны”, — заявіў Лукашэнка.
Праваслаўе ў Беларусі лічыцца дамінантнай хрысціянскай канфесіяй. Руская праваслаўная царква лічыць беларускую зямлю сваёй кананічнай тэрыторыяй, а Беларускі экзархат ёсць часткай РПЦ.
Многія вернікі і рэлігійныя дзеячы адкрыта выказваліся пра грамадска-палітычны крызіс, што ўзнік на фоне сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і жорсткасці сілавікоў у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных акцый, у выніку чаго рэжым Лукашэнкі ўзмацніў кантроль за рэлігійнай сферай.
У 2023 годзе на заканадаўчым узроўні рэлігійным арганізацыям фактычна забаранілі праяўляць палітычную актыўнасць не ў фарватары ўладаў і абавязалі перарэгістравацца.
З пачатку восені 2020 года па 21 сакавіка 2026-га, згодна з данымі ініцыятывы “Хрысціянская візія”, з рэпрэсіямі ў Беларусі ў той ці іншай форме сутыкнулася 93 хрысціянскія служыцелі: каталіцкага касцёла — 37, евангельскіх цэркваў — 31, праваслаўнай царквы — 20, грэка-каталіцкай царквы — 5.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дэкаду красавіка Латвія спыніла ў 1,5 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавік (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



