Мінск 18:32

КДБ прызнаў “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” праекты Heta Baza і “НСООБЕ Остенланд”

13 красавіка, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 9 красавіка прызнаў “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” праекты Heta Baza і “НСООБЕ Остенланд”. Адпаведныя змены ўнесеныя ў спіс на сайце Міністэрства ўнутраных спраў 13 красавіка.

Паводле інфармацыі на партале МУС, дачыненне да Heta Baza маюць Паліна Шайко (2004 года нараджэння), Уладзімір Чумакоў (1990) і Яўген Базюк (2001).

Heta Baza — беларуская моладзевая ініцыятыва, якая пачала дзейнасць у снежні 2022 года. Займаецца распрацоўкай і рэалізацыяй асветніцка-адукацыйных праектаў. У тэлеграм-канале ініцыятывы 134 падпісчыкі.

“НСООБЕ Остенланд” прапагандуе ў “Телеграме” ксенафобію і фашысцкую ідэалогію. Датычныя на сайце МУС не ўказаныя.

У спісе “экстрэмісцкіх фаміраванняў” на сайце МВД 389 пазіцый, 351 арганізацыя.

Падзяліцца: