У Магілёўскай вобласці павялічылася колькасць загінулых ад знешніх прычын дзяцей
13 красавіка, Позірк. З 12 да 15 павялічылася колькасць загінулых ад знешніх прычын дзяцей у 2025 годзе ў параўнанні з 2024-м, паведамляе Генеральная пракуратура.
Адзначаецца, што значная колькасць няшчасных выпадкаў здарылася ў выніку неасцярожнага абыходжання з агнём, дарожна-транспартных здарэнняў і ўтапленняў.
Як паказалі праверкі, “не ва ўсіх выпадках суб’екты прафілактыкі прымалі вычарпальныя меры да выяўлення патэнцыйна небяспечных для дзяцей месцаў”, звяртае ўвагу нагляднае ведамства.
У прыватнасці, у шэрагу раёнаў выяўленыя факты свабоднага доступу да старых і невыкарыстоўваемых будынкаў, выяўленыя незачыненыя гарышчы і падвалы ў шматкватэрных дамах, а таксама адсутнасць агародж на аб’ектах незавершанага будаўніцтва.
Устаноўленыя хібы ў рабоце ўстаноў адукацыі па фарміраванні ў вучняў навыкаў бяспечных паводзін, бо “прафілактычныя мерапрыемствы насілі фармальны характар і не ўлічвалі ўзроставыя асаблівасці дзяцей”.
У мэтах ліквідацыі выяўленых парушэнняў і ўзмацнення кантролю за забеспячэннем бяспекі непаўналетніх пракуратура ўнесла адпаведнае прадстаўленне ў Магілёўскі аблвыканкам.
Усяго ў Беларусі ў 2025 годзе ад знешніх прычын загінула 110 дзяцей, паведаміла на прэс-канферэнцыі 17 лютага ў Мінску старшы пракурор упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генеральнай пракуратуры Аксана Кірэйчык.
Для параўнання: у 2024 годзе ад знешніх прычын загінула 126 дзяцей. Такім чынам, за год паказчык знізіўся на 12,7%.
Гл. таксама:
Знойдзена цела гродзенскага падлетка, які знік тры дні таму па дарозе ў школу
У Ельску загінула 12-гадовая дзяўчынка — прымала ванну з падлучаным да сеткі тэлефонам
У Брэсце загінуў падлетак — меркавана зваліўся з вялікай вышыні, у сацсетках паведамляюць пра суіцыд
У Барысаве загінуў васьмікласнік, які ўпаў з даху шматпавярховіка

- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–13 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства


