Краіны Паўночнай Еўропы і Балтыі пакуль не маюць намеру пераглядаць стасункі з Беларуссю

30 красавіка, Позірк. Краіны Паўночнай Еўропы і Балтыі не будуць пераглядаць стасункі з Беларуссю, пакуль яна “застаецца саўдзельніцай вайны” Расіі супраць Украіны, “працягвае ўнутраныя рэпрэсіі” і “гібрыдную дзейнасць супраць сваіх суседзяў”, гаворыцца ў заяве міністраў замежных спраў краін рэгіёну (Паўночна-Балтыйская васьмёрка, NB8).
“Мы працягваем падтрымліваць беларускія дэмакратычныя сілы”, — адзначана ў дакуменце, прынятым па выніках іх сустрэчы ў Курэсаары (Эстонія) 29–30 красавіка.
Акрамя таго, кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў падкрэслілі, што краіны NB8 працягнуць “узмацняць ціск на расійскую і беларускую эканомікі з дапамогай гандлёвых захадаў і тарыфнай палітыкі”.
Паўночна-Балтыйская васьмёрка — рэгіянальны фармат супрацы, у які ўваходзяць Данія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя і Эстонія. У рамках васьмёркі рэгулярна праходзяць сустрэчы прэм’ер-міністраў, міністраў замежных спраў і спікераў парламентаў.
26 студзеня 2025 года, у дзень мерапрыемства, якое рэжым у Мінску лічыць “прэзідэнцкімі выбарамі”, NB8 настойліва заклікала да “неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і іх эфектыўнай рэабілітацыі”, а таксама канстатавала, што Аляксандр Лукашэнка “па-ранейшаму пазбаўлены хаця б якой дэмакратычнай легітымнасці”.
29 красавіка 2026 года прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене паведаміла пра планы абмеркаваць у чэрвені са сваім польскім калегам Дональдам Тускам магчымасць аднаўлення палітычнай супрацы з Мінскам на больш высокім узроўні.
Раней яна заяўляла, што Літва разгледзела б прапанову спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла пра сустрэчу з прадстаўнікамі Беларусі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў, калі б Мінск выканаў умовы Вільнюса.
У прыватнасці, паводле слоў кіраўніцы ўрада гэтай балтыйскай краіны, гаворка пра тое, што праз мяжу не павінны пералятаць кантрабандныя паветраныя шары; усе затрыманыя ў Беларусі літоўскія грузавікі маюць быць вернутыя без якіх-небудзь дадатковых збораў або фінансавых штрафаў; Мінск павінен спыніць незаконнае перасячэнне мяжы мігрантамі.
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінфін прапануе скасаваць для нерэзідэнтаў забарону на эмісію карпаратыўных валютных аблігацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБюджэт Мсціслаўскага раёна, які мяжуе з Расіяй, на дзве траціны залежыць ад датацый — даныя выканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
