Лукашэнка “атрымаў свой квіток у Гаагу” — кіраўнік МЗС Украіны

15 траўня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка, а таксама прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін ды іншыя прадстаўнікі расійскага кіраўніцтва “атрымалі свой квіток у Гаагу”, яны “ўвойдуць у гісторыю як злачынцы”, заявіў 15 траўня ў Кішынёве міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга, выступаючы на міністэрскім пасяджэнні Камітэта міністраў Савета Еўропы.
Згодна з паведамленнем украінскага знешнепалітычнага ведамства, на пасяджэнні “37 дзяржаў свету прынялі рашэнне пра зацвярджэнне Пашыранага частковага пагаднення пра стварэнне Кіроўнага камітэта Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны — трэцяга ўстаноўчага дакумента Спецыяльнага трыбунала”.
“Гэтак жа, як Нюрнбергскі трыбунал 80 гадоў таму, гэты Спецыяльны трыбунал у Гаазе адновіць справядлівасць з руін вайны”, — падкрэсліў украінскі дыпламат.
Паводле слоў Сібігі, “сёння быў пройдзены пункт невяртання — Спецыяльны трыбунал стаў юрыдычнай рэальнасцю”. “Праз год пасля прыняцця палітычнага рашэння ў Львове зацверджанае імплементацыйнае пагадненне, што паводле хуткасці для міжнароднага крымінальнага правасуддзя з’яўляецца сапраўдным юрыдычным рэкордам”, — адзначыў ён.
Пагадненне пра стварэнне спецыяльнага трыбунала аб адказнасці за ваенную агрэсію супраць Украіны падпісалі 25 чэрвеня 2025 года ў Страсбургу (Францыя) генеральны сакратар СЕ Ален Берсэ і ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Крыху раней, 9 траўня таго ж года, у Львове пра завяршэнне працы па стварэнні трыбунала заявіла кааліцыя з 35 дзяржаў — членаў Савета Еўропы.
На сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) увесну 2025 года была прынятая рэзалюцыя з папраўкай, ініцыяванай камандай Народнага антыкрызіснага кіравання і яго кіраўніком Паўлам Латушкам, з якой вынікала, што юрысдыкцыя спецтрыбунала ў рамках СЕ па злачынстве агрэсіі ў дачыненні да Украіны “павінна распаўсюджвацца на меркаваныя злачынствы агрэсіі, здзейсненыя так званым беларускім кіраўніцтвам”.
На летняй сесіі таго ж года ПАСЕ прыняла рэзалюцыю з прапанаваным той жа камандай дадаткам, які тычыцца адказнасці Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей з акупаваных РФ тэрыторый Украіны.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Расследавальнікі неаднаразова прадстаўлялі даныя, якія сведчаць пра тое, што многія беларускія прадпрыемствы актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.

- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы сельгасвытворчасць павялічылася на 2,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаГрашовыя даходы насельніцтва выраслі ў першым квартале на 7,6% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПазыкі прадпрыемстваў за год выраслі на 12,8% і перавысілі 126 млрд рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 26 спакойных дзён Польшча зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства


