Мінск 18:37

Віцэ-старшыня КНР заявіў пра стратэгічны характар партнёрства з Беларуссю

Віцэ-старшыня КНР Хань Чжэн
Фота ў тэлеграм-канале ўрада Беларусі

“Беларусь для Кітая — гэта ўсепагодны, усебаковы стратэгічны партнёр. Такіх партнёраў Кітай не меў, — заявіў кітайскі госць (у перакладзе і пераказе прэс-службы беларускага ўрада). — Таму Кітай надае асаблівую ўвагу развіццю кітайска-беларускіх стасункаў”.

У сваю чаргу Турчын таксама заявіў, што беларуска-кітайскія стасункі ёсць “прыкладам сталага, давернага і арыентаванага ў будучыню стратэгічнага партнёрства”.

“Асабліва важна, што падмуркам нашага ўзаемадзеяння выступае не толькі высокі ўзровень палітычнага дыялога, але і эканамічны складнік — гандаль, інвестыцыі, прамысловая кааперацыя, тэхніка-эканамічная дапамога”, — падкрэсліў ён.

Беларускі прэм’ер адзначыў, што Мінск “у рамках доўгатэрміновага плана развіцця” адводзіць Пекіну “асаблівую ролю як аднаму з ключавых партнёраў”. Чыноўнік нагадаў, што 12 траўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў дырэктыву “Аб практычным напаўненні ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай”.

“На сённяшні дзень Кітай — адзіная замежная дзяржава, па якой прымаюцца дакументы такога ўзроўню”, — заявіў Турчын.

Паводле яго слоў, Беларусь “паслядоўна працуе над спалучэннем” кітайскай ініцыятывы “Адзін пояс, адзін шлях” з уласнымі прыярытэтамі сацыяльна-эканамічнага развіцця, “фармуючы сучасныя транспартна-лагістычныя, вытворчыя і тэхналагічныя маршруты Еўразіі”.

У гэтым кантэксце ён таксама згадаў пра развіццё індустрыяльнага парка “Вялікі камень”, які “стаў знакавым сумесным праектам і сапраўднай платформай для прамысловай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай кааперацыі”

“Мы бесперапынна ўдасканальваем і паляпшаем умовы працы ў парку ў мэтах нарошчвання прысутнасці кітайскіх інвестараў, лакалізацыі высокатэхналагічных вытворчасцей, стварэння сумесных прадпрыемстваў і сумеснага прасоўвання прадукцыі на рынкі трэціх краін, — сказаў прэм’ер. — Асобную ўвагу Беларусь надае супрацы ў сферы навукі, штучнага інтэлекту, машынабудавання. Перакананы, што аб’яднанне навуковага патэнцыялу і тэхналагічных магчымасцей нашых краін дасць магчымасць забяспечыць якасна новы ўзровень эканамічнага ўзаемадзеяння”.

Мінск падтрымлівае намаганні Кітая па “ўмацаванні адкрытай сусветнай эканомікі, развіцці трывалых вытворчых ланцужкоў і фармаванні справядлівай сістэмы міжнароднай эканамічнай супрацы”, — адзначыў ён.

Раней прэс-служба беларускага ўрада паведаміла, што Хань Чжэн сярод іншага возьме ўдзел “у адкрыцці Беларуска-Кітайскага форуму прамысловай і інвестыцыйнай супрацы, у цырымоніі адкрыцця мерапрыемства ў рамках ініцыятывы “Экспарт беларускіх тавараў у Кітай” на палях Міжнароднай спецыялізаванай выставы “БЕЛАГРА-2026”, а таксама наведае шэраг “знакавых культурных аб’ектаў”.

6 чэрвеня, Позірк. Пра стратэгічны характар партнёрства з Беларуссю заявіў віцэ-старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Хань Чжэн 6 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным.

27 студзеня Лукашэнка заявіў, што дырэктыва аб развіцці стасункаў з Кітаем на 2021–2025 гады не выкананая. Палітык падкрэсліў, што трэба нарасціць долю Кітая ў сукупным экспарце Беларусі — “у ідэале да двухзначных лікаў” — і гэтыя задачы адлюстраваць у “дырэктыве на чарговую пяцігодку”.

Кітай — буйны інвестар у Беларусі, аднак праекты рэалізуюцца з прывязанымі крэдытамі, пры якіх вялікая доля сродкаў вяртаецца назад у Кітай праз закупкі кітайскай тэхнікі і паслуг.

У 2025 годзе знешнегандлёвы абарот рэзідэнтаў індустрыяльнага парку “Вялікі камень” склаў 964,9 млн долараў — на 36,4% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (707,5 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Падзяліцца: