Мінск 15:24

У месцы святкавання Дня Незалежнасці не пусцяць з жывёламі, роварамі, электрасамакатамі — МУС

1 ліпеня, Позірк. Асабісты склад органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў будзе пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы падчас святкавання Дня Незалежнасці 3 ліпеня, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Сяргей Мірончык.

Ахову грамадскага парадку, паводле яго слоў, будуць забяспечваць супрацоўнікі МУС як у форменным абмундзіраванні, так і ў цывільным адзенні, для забеспячэння кантролю будзе задзейнічаны “патэнцыял рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі”.

“У мэтах прадухілення праносу забароненых прадметаў” у месцах святочных мерапрыемстваў прадугледжана работа кантрольна-прапускных пунктаў “з надглядам грамадзян і іх рэчаў з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў”, сказаў Мірончык.

Для “камфорту праходжання надглядных мерапрыемстваў” для пажылых грамадзян, цяжарных жанчын, інвалідаў, а таксама сем’яў з малалетнімі дзецьмі будуць прадугледжаныя асобныя пункты пропуску — “шатры з аранжавым купалам”, адзначыў прадстаўнік ведамства.

“У ахоўную зону не будуць дапушчаныя асобы з жывёламі, забароненымі прадметамі, а таксама роварамі і сродкамі персанальнай мабільнасці (СПМ, да іх адносяць электрасамакаты, гіраскутары, монаколы, сегвеі. — “Позірк”.), для зручнасці грамадзян прадугледжана работа камер захоўвання маёмасці, якія будуць знаходзіцца паблізу прапускных пунктаў”, — дадаў Мірончык.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: