Мінск 13:09

30 чэрвеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 109-гадовай даўніны

Ілюстрацыя: "Позірк"

1 ліпеня, Позірк. Абсалютны тэмпературны рэкорд дня перакрыты 30 чэрвеня ў Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз аператыўных і даступных архіўных (па 48 метэастанцыях) даных Белгідрамета.

У Пінску паветра прагрэлася да 35,1 градуса вышэй за нуль. Ранейшы максімум быў зафіксаваны ў 1917 годзе (34 градусы ў Васілевічах).

У самім Пінску лакальны рэкорд пратрымаўся два гады (32,9).

Напярэдадні, 29 чэрвеня, у гэтым раённым цэнтры Брэсцкай вобласці сіноптыкі зарэгістравалі абсалютны тэмпературны максімум за ўвесь 145-гадовы перыяд інструментальных метэаназіранняў на тэрыторыі краіны — 40,4 градуса.

Агулам за мінулы дзень лакальныя рэкорды абнавіліся на 25 метэастанцыях. У Віцебску перакрыты экстрэмум 1937 года (31,4 супраць 30 градусаў).

У Мінску паўтарыўся дзённы максімум, зафіксаваны ў 1917 годзе (30,8).

Удзень 1 ліпеня Белгідрамет прагназуе ад 27 градусаў па паўночным усходзе да 37 — па паўднёвым захадзе. Рэкорд дня — 36,4 градуса ў Брагіне ў 2019 годзе.

У наступныя трое сутак чакаецца паніжэнне тэмпературы: 2 ліпеня — не вышэй за 33 градусы, 3-га — да 27, 4-га — да 24.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: