Мінск 18:19

Практычна ў палове раёнаў Беларусі забаронена наведваць лясы

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

1 ліпеня, Позірк. Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў 57 са 118 раёнах Беларусі (48,3%), сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

У Магілёўскай вобласці нельга хадзіць у лясы ў 1 з 21 раёна (Магілёўскі), у Віцебскай — у 3 з 21 (Лепельскі, Пастаўскі, Чашніцкі), у Мінскай — у 8 з 22 (Барысаўскі, Вілейскі, Валожынскі, Клецкі, Маладзечанскі, Нясвіжскі, Салігорскі і Стаўбцоўскі).

Больш за ўсё забаронаў у Гродзенскай вобласці, там яны ўведзеныя ў 14 з 17 раёнаў (Астравецкі, Ашмянскі, Воранаўскі, Гродзенскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Слонімскі, Смаргонскі і Шчучынскі), Гомельскай — у 15 з 21 (Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Ельскі, Калінкавіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Хойніцкі і Чачэрскі), а таксама ва ўсіх 16 раёнах Брэсцкай вобласці.

Вольна наведваць лясы можна толькі ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці, а таксама Бабруйскім, Кіраўскім, Слаўгарадскім і Чэрыкаўскім раёнах Магілёўскай вобласці.

У астатніх 56 раёнах краіны дзейнічаюць абмежаванні, пры якіх пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры ды збор ягад і грыбоў.

Падзяліцца: