У першым паўгоддзі пабудавана на 18,5% менш кватэр, чым за аналагічны леташні перыяд
20 ліпеня, Позірк. У студзені — чэрвені 2026 года арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 16,3 тыс. новых кватэр — на 18,5% менш, чым за аналагічны перыяд 2025 года (20 тыс.), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 640,7 тыс. кв. м жылля (-10,9%; 719 тыс.).
Для шматдзетных пабудавана 156,5 тыс. кв. м (-34,5%; 238,8 тыс.).
Раней паведамлялася, што за шэсць месяцаў у эксплуатацыю было ўведзена 1 млн 633,2 тыс. квадратных метраў (-11,6%; 1 млн 848,5 тыс.).
Для тых, хто стаіць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з дзяржаўнай падтрымкай уведзена ў эксплуатацыю 237,3 тыс. кв. м (менш у 2,4 раза; 571,8 тыс.).
Савет міністраў пастановай ад 5 студзеня № 3 устанавіў заданні па жыллёвым будаўніцтве на 2026 год: паводле дзяржзамовы — 407,4 тыс. кв. м; з дзяржпадтрымкай — 238,3 тыс. кв. м; арэнднага жылля — 650 тыс. кв. м; жылля, у якім для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы выкарыстоўваецца электраэнергія — 315 тыс. кв. м; жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання — 22,9 тыс. кв. м.
Дакумент прадугледжвае, што 5,93 тыс. шматдзетных сем’яў павінна быць забяспечана жыллём у адпаведнасці з патрабаваннем аб накіраванні такіх сем’яў на паляпшэнне жыллёвых умоў на працягу аднаго года з дня пастаноўкі на ўлік у якасці тых, хто мае патрэбу.
На будаўніцтва інфраструктуры да жылля павінна быць выдзелена 1 млрд 341 млн 908 тыс. рублёў.
Будаўніцтва арэнднага жылля ўваходзіць у пяцёрку галоўных прыярытэтаў урада на 2026–2030 гады. Як раней заяўляў міністр эканомікі Юрый Чабатар, па арэндным жыллі “ўся заканадаўчая база ўжо ў гэтым годзе створана”.
Паводле даных Белстата, у 2025-м, 2024-м і 2023 гадах у эксплуатацыю ўведзена 4 млн 573,6 тыс., 4 млн 390,5 тыс. і 4 млн 195,7 тыс. кв. м жылля адпаведна.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЖыхары Беларусі сталі есці больш мяса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на 6-м месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у чэрвені, на 11-м — за першую палову 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



