Мінск 14:54

У Мінску на фасадзе шматпавярховага дома знойдзена цела 23-гадовага мужчыны

21 кастрычніка, Позірк. Аб выяўленні цела 23-гадовага жыхара Мінска раніцай 21 кастрычніка на фасадзе аднаго са шматпавярховых дамоў па Лагойскім тракце паведаміў Следчы камітэт.

Паводле інфармацыі ведамства, мужчына быў знойдзены вісячым на фасадзе без прыкмет жыцця.

Паводле інфармацыі СК, мінчанін жыў адзін і працяглы час нідзе не працаваў. Калі прыбылі супрацоўнікі МНС і следча-аператыўная група, дзверы ў кватэру былі зачыненыя знутры, парадак рэчаў у памяшканні не парушаны.

Савецкі раённы аддзел СК праводзіць праверку. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Следчыя аглядаюць месца здарэння, апытваюць суседзяў і магчымых відавочцаў.

Падзяліцца: