Лукашэнка прапанаваў Пуціну “падумаць пра супрацоўніцтва на траіх” — разам з Паўночнай Карэяй
15 верасня, Позірк. “Падумаць пра супрацоўніцтва недзе на траіх” — з такой прапановай Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да Уладзіміра Пуціна на перамовах 15 верасня ў Сочы, рэагуючы на нядаўнюю сустрэчу расійскага прэзідэнта з кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам.
“Паўночная Карэя, Расія, <…> я думаю, кавалак працы і Беларусі там знойдзецца з улікам тых праблем, што існуюць”, — цытуе Лукашэнку сайт Крамля.
Са свайго боку ён паабяцаў праінфармаваць суразмоўцу пра супрацоўніцтва Беларусі з афрыканскімі дзяржавамі, адзначыўшы, што па гэтым напрамку таксама ёсць “сумесная праца”.
Лукашэнка павіншаваў Пуціна з тым, што па выніках нядаўняга адзінага дня галасавання атрымалі падтрымку ўсе кандыдаты ў губернатары, прапанаваныя прэзідэнтам Расіі.
У кантэксце інтэграцыйных пытанняў Лукашэнка сказаў, што ўрады Беларусі і РФ выканалі больш як 80% пастаўленых перад імі задач. Ён выказаў меркаванне, што ў 2024 годзе краінам удасца выйсці на паказчыкі “дасанкцыйнага перыяду працы” эканомікі.
Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая ў выпадку паступлення адпаведных просьбаў з Масквы павялічыць экспарт паліва ў РФ. “Хачу вас праінфармаваць: былі не тое што перабоі, некаторыя складанасці на рынку па паліве. Стабілізавалі сітуацыю, паставілі столькі, колькі трэба было Расійскай Федэрацыі, колькі ўрад папрасіў, па-мойму, па 60 тысяч (верагодна, тон. — “Позірк”.) дызпаліва і бензіну, — і сітуацыю стабілізуем на нашых агульных рынках. Калі трэба будзе яшчэ скараціць пастаўкі на знешнія рынкі і ўнутранае спажыванне павялічыць, гэта не праблема”, — адзначыў ён.
У сваю чаргу Пуцін заявіў пра стабільны стан расійскай эканомікі, які “адбіваецца на <…> узаемадзеянні ў рамках Саюзнай дзяржавы”, і прапанаваў “зверыць гадзіннікі” па некаторых пытаннях.
Лукашэнка наведвае РФ з 14 верасня.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+