Развітанне са Станіславам Шушкевічам адбудзецца 6–7 траўня ў касцёле св. Сымона і Алены ў Мінску
5 траўня, BPN. Развітанне з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам, які памёр напярэдадні, пройдзе ў касцёле св. Сымона і Алены ў Мінску, паведаміў у “Фэйсбуку” грамадскі актывіст Сяргей Мельянец.
Яно пачнецца 6 траўня а 20-й гадзіне і працягнецца да 14:30 7 траўня.
Запісы ў кнігах памяці і смутку ў сувязі са смерцю палітыка таксама можна пакінуць у Варшаве (Беларускі моладзевы хаб, пл. Канстытуцыі, 6) і Вільнюсе (Беларускі дом, вул. Вільняус, 20).
Станіслаў Шушкевіч памёр у ноч на 4 траўня на 88-м годзе жыцця. Будучы абраным на пасаду старшыні Вярхоўнага Савета 12-га склікання, ён стаў першым кіраўніком незалежнай Беларусі.
Спачуванні ў сувязі з яго смерцю выказалі прэм’ер-міністр і кіраўнік МЗС Літвы, дзяржсакратар ЗША, прэзідэнт Польшчы і іншыя былыя і дзейныя замежныя палітыкі.
“Мы са смуткам адзначаем адыход з жыцця Станіслава Шушкевіча, які прывёў Беларусь да незалежнасці. Нашы думкі з яго блізкімі і народам Беларусі, якія вядуць барацьбу за дэмакратыю, дабрабыт і мір”, — напісаў у Twitter дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен.
“З глыбокім жалем развітваюся са Станіславам Шушкевічам, першым кіраўніком і бацькам незалежнай Беларусі. Польшча ніколі не забудзе яго ролю ў распадзе Савецкага Саюза ў 1991 годзе і стварэнні свабодных Беларусі, Украіны і іншых краін”, — зазначыў у гэтай жа сацсетцы прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда..
Спачуванні ў сувязі са смерцю Шушкевіча выказалі дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, каманда штаба экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і іншыя прадстаўнікі дэмсіл.
Беларускія ўлады, да якіх Шушкевіч знаходзіўся ў апазіцыі, яго смерць праігнаравалі.
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУлетку 2024 года каля 15% працаздольнага насельніцтва Мінскай вобласці не было занята ў эканоміцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская ў Давосе прыме ўдзел у панэльнай дыскусіі разам з камандуючым Аб'яднанымі сіламі НАТО ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ КНДР абверглі заяву Лукашэнкі аб прапанове правесці сустрэчу на вышэйшым узроўніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 20 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаДзяржкамваенпрам у 2024 годзе імпартазамясціў абсталявання на 147 млн долараў — кіраўнік ведамстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь не будзе адмаўляцца ад імпартных тавараў — новы міністр гандлюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Амбасадар КНР: Заходнія санкцыі негатыўна паўплывалі на эканамічнае супрацоўніцтва з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗавочны працэс над полацкім бізнесменам Захаравым адновіцца 28 студзеня, справу будзе разглядаць новы суддзяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Віцебску 18 студзеня перакрыты тэмпературны рэкорд больш чым 30-гадовай даўніныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Каліноўскі — прыклад для нашых народаў, як трэба змагацца адзін за аднагоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка26 студзеня Ціханоўская абмяркуе выбары ў Беларусі з міністрамі замежных спраў краін ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка