МЗС Беларусі назваў выхад Латвіі з пагаднення аб трансгранічным супрацоўніцтве спосабам “абстрагаваць грамадзян ад сацыяльна-эканамічных праблем”
31 жніўня, BPN. Міністэрства замежных спраў Беларусі лічыць “вартым толькі шкадавання” рашэнне Латвіі ў аднабаковым парадку выйсці з пагаднення аб асноўных прынцыпах трансгранічнага супрацоўніцтва.
“Выбраны латвійскімі палітыкамі курс на свядомае нагнятанне істэрыі ў стасунках з суседзямі ў рамках выбарчай кампаніі, роўна як і традыцыйнае жаданне заўсёды быць у авангардзе агульнаеўрапейскага мэйнстрыму, правакуюць іх на дзеянні, якія знаходзяцца па-за межамі нашага разумення”, — заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
“Гаворка ідзе, перш за ўсё, пра барацьбу Латвіі са свяшчэннай памяццю аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны і варварскае разбурэнне помнікаў, вытурванне з краіны ўласных грамадзян за альтэрнатыўнае меркаванне, мэтанакіраваную дыскрымінацыю рускай мовы, драконаўскія штрафы за прагляд тэлеканалаў навін”, — дадаў ён.
Прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што на гэтым фоне “ініцыятыва па выхадзе з міжнародных дагавораў з беларускім бокам не стала нечым нечаканым”.
“Такія нематываваныя дзеянні латвійскіх уладаў вартыя толькі шкадавання, тым больш што Пагадненне аб трансгранічным супрацоўніцтве прадугледжвала развіццё кантактаў паміж мясцовымі ўладамі ў сферах узаемных інтарэсаў. Гэта значыць абсалютна прагматычныя рэчы ў інтарэсах народаў дзвюх краін”, — сказаў Глаз.
На яго думку, Рыга зрабіла “чарговы крок у стылі “на злосць бабулі вушы адмарожу”, які “шмат у чым накіраваны на тое, каб абстрагаваць грамадзян Латвіі ад нарастаючых сацыяльна-эканамічных праблем” у іх краіне.
Разам з тым Глаз не сумняваецца, што “перыяд канфрантацыі скончыцца, будуць адноўлены ранейшыя і заключаны новыя пагадненні”, а ў Латвіі гэты перыяд будуць узгадваць як “час упушчаных магчымасцей для ўзаемапаважлівага супрацоўніцтва з дружалюбнай краінай-суседкай”.
Як паведамлялася, урад Латвіі абвясціў пра выхад з пагаднення з Беларуссю аб асноўных прынцыпах трансгранічнага супрацоўніцтва 30 жніўня. Дакумент быў падпісаны і набыў моц у 1998 годзе. Ён быў закліканы садзейнічаць трансгранічнаму супрацоўніцтву паміж мясцовымі ўладамі дзвюх краін. Пагадненне было заключана на 10 гадоў, потым яно кожныя пяць гадоў аўтаматычна падаўжалася.
Беларусь, Латвія і Літва застаюцца ўдзельнікамі праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва ў рамках Еўрапейскага інструмента суседства. Яго мэта — умацаванне стасункаў, падвышэнне патэнцыялу і абмен досведам паміж людзьмі і арганізацыямі трох краін праз сумесныя праекты, накіраваныя на павышэнне агульнай якасці жыцця ў прыгранічных рэгіёнах.
Праграма была разлічана на 2014–2020 гады, але працягвае выконвацца. Бюджэт на названы перыяд — 81,4 млн еўра (фінансаванне з боку ЕС — 74 млн).
Так, у рамках праграмы адбылася мадэрнізацыя памежнага пераходу Урбаны — Сілене на беларуска-латвійскай мяжы, ЕС выдзеліў на гэта 5,08 млн еўра.
Працягваецца праект “Стварэнне сучаснага этнакультурнага асяроддзя ў Вілнюсскай гімназіі імя Францыска Скарыны і ў дзяржаўнай установе адукацыі сярэдняя школа № 4 г. Ліды” з агульным аб’ёмам фінансавання амаль 2,778 млн еўра (унёсак ЕС — 2,5 млн).
Раней Еўрапейская камісія “ў сувязі з расійскай ваеннай агрэсіяй супраць Украіны і ў адпаведнасці з рашэннем цалкам выканаць усе абмежавальныя меры ЕС” прыпыніла супрацоўніцтва “з Расіяй і яе саюзнікам Беларуссю” па трансгранічных праграмах у рамках Еўрапейскага інструмента суседства і “Інтэррэг. Рэгіён Балтыйскага мора”.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаМядзельскі райвыканкам прапануе размяркоўваць на месцы збор з наведвальнікаў Нацыянальнага парку "Нарачанскі", а не праз рэспубліканскі бюджэт (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаУ Мінфіне занепакоены ростам колькасці парушэнняў пры аплаце паслуг ЖКГ і рамонту за кошт бюджэтных сродкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМэр Акмянскага раёна Літвы: Гібрыдныя атакі — праверка ўсяго ЕўрасаюзаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа дзяржуліку ў Беларусі знаходзіцца амаль 1,6 тыс. грамадзянскіх беспілотнікаў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ большасці рэгіёнаў у арганізацый знізілася прыбытковасць і вырас аб’ём чыстых стратМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка

