Пагранкамітэт абвінаваціў Літву ў “штучным нагнятанні” сітуацыі з аэрастатамі
28 кастрычніка, Позірк. Органы памежнай службы “ў межах кампетэнцыі” прымаюць “усе магчымыя меры для выяўлення выпадкаў і затрымання метэазондаў, што выкарыстоўваюцца ў супрацьпраўнай дзейнасці”, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 28 кастрычніка начальнік упраўлення папярэдняга расследавання і прававога забеспячэння аператыўнай дзейнасці Дзяржпагранкамітэта (ДПК) Мікалай Барэйка.
Каментуючы заявы Вільнюса пра масавыя залёты ў краіну з Беларусі метэазондаў з кантрабандай, прадстаўнік ДПК падкрэсліў, што “сітуацыя літоўскім бокам штучна нагнятаецца, асабліва ў пытаннях нежадання Рэспублікі Беларусь неяк канструктыўна ўзаемадзейнічаць”.
Барэйка заявіў, што “па ініцыятыве літоўскага боку быў спынены шэраг пагадненняў”, у тым ліку пагадненне паміж урадамі Беларусі і Літвы аб асноўных прынцыпах трансгранічнага супрацоўніцтва, пратакол аб абмене інфармацыяй паміж пагранслужбамі і іншыя.
“Таму, што датычыцца органаў пагранічнай службы, то свае абавязкі і задачы па аказанні садзейнічання ўзброеным сілам у ахове дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы мы выконваем”, — сказаў чыноўнік.
Літва прыкладна з 22:10 26 кастрычніка закрыла на нявызначаны тэрмін абодва наземныя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі). Гэта было зроблена ў адказ на масавыя залёты на тэрыторыю краіны з Беларусі аэрастатаў, меркавана з кантрабанднымі цыгарэтамі. Праз гэта чатыры разы спыняў працу аэрапорт у Вільнюсе, затрымліваліся і адмяняліся авіярэйсы, пацярпелі тысячы пасажыраў.
27 кастрычніка Літва выказала чарговы рашучы пратэст Беларусі ў сувязі з пастаяннымі парушэннямі паветранай прасторы гэтай балтыйскай дзяржавы.
Беларускае МЗС уручыла ноту часоваму паверанаму ў справах Літвы Эрыкасу Вілканецасу ў сувязі з “аднабаковым закрыццём Літвой мяжы без паведамлення”.
Раней прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прапанаваў абмежаваць транзіт з Беларусі ў Калінінградскую вобласць (РФ) праз залёт у краіну аэрастатаў.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаРост цэн на паслугі ў красавіку стаў рэкордным за апошнія 14 месяцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



