МУС: За дзевяць месяцаў паступіла больш за 1,3 тыс. паведамленняў аб выкарыстанні паветранай прасторы БПЛА

28 кастрычніка, Позірк. На працягу дзевяці месяцаў бягучага года ў органы ўнутраных спраў паступіла больш за 1,3 тыс. паведамленняў аб выкарыстанні паветранай прасторы беспілотнымі лятальнымі апаратамі, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 28 кастрычніка начальнік упраўлення грамадскай бяспекі на аб’ектах транспарту МУС Генадзь Ворса.
Паводле яго слоў, было ўстаноўлена, што “ў 153 выпадках факт палёту беспілотных лятальных апаратаў не меў месца, у 142 выпадках меўся дазвол на правядзенне палётаў, падчас правядзення разбору ўстаноўлены 224 грамадзяніны, якія кіравалі беспілотнымі лятальнымі апаратамі”.
Ведамствам “ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі на пастаяннай аснове арганізавана правядзенне прафілактычных і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне фактаў незаконнага выкарыстання паветранай прасторы, незаконнага ўвозу і набыцця беспілотных лятальных апаратаў і іх камплектуючых, унясення канструктыўных змен, не прадугледжаных вытворцам, нямэтавага выкарыстання беспілотных лятальных апаратаў”, — сказаў Ворса.
Раней на гэтай прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення Узброеных сіл па выкарыстанні паветранай прасторы Расціслаў Давідзюк паведаміў, што ў 2020 годзе было зафіксавана каля 20 паведамленняў пра магчымае парушэнне правіл выкарыстання паветранай прасторы, у 2022 годзе — 270, у 2024 годзе ўжо 598. З яго слоў вынікае, што з 2020 года колькасць такіх паведамленняў павялічылася ў 29,9 раза.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС найбольшая за апошнія дзевяць месяцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДадатнае сальда знешняга гандлю паслугамі сектара ІКТ за пяць месяцаў перавысіла 790 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 ліпеня — 30 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі ў гадавым выражэнні вырасла ўдваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаМантажныя работы ад пачатку 2026 года падаражэлі на 5,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

