Прадстаўнік АПК і былы супрацоўнік МЗС Кавалеўскі: Макей запомніцца тым, як служыў дыктатуры і здрадзіў народу
26 лістапада, BPN. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей, які памёр 26 лістапада, запомніцца перш за ўсё тым, як “служыў дыктатуры і здрадзіў беларускаму народу”, адзначыў у каментары BPN прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па замежных справах, былы супрацоўнік МЗС Валерый Кавалеўскі.
Палітык, які працаваў у аддзеле ЗША і Канады беларускага знешнепалітычнага ведамства, а пасля ў пасольстве Беларусі ў Вашынгтоне, сышоў з МЗС у 2006 годзе і не быў з Макеем “у падначаленых адносінах”. “Але ў нас былі супольныя праекты, заданні, па якіх мы працавалі. Асабіста я яго ведаю так”, — сказаў ён.
“Усе свае гады на службе ён сапраўды служыў менавіта Лукашэнку, дапамагаў выбудоўваць гэтую дыктатуру, гэты аўтарытарны рэжым, — канстатаваў прадстаўнік АПК. — Вельмі часта — і ўсё часцей з гадамі — у яго станавілася ўсё менш нацыянальных інтарэсаў, а больш — інтарэсаў Лукашэнкі”.
Паводле яго слоў, найбольш яскрава гэта праявілася ў жніўні 2020 года, калі міністр “фактычна адмовіўся ад таго, каб далучыцца да народа, застацца з народам, і замест гэтага перайшоў на бок Лукашэнкі, які ўжо стаў узурпатарам”.
“Тады былі такія спадзяванні, што Макей зможа стаць сілай, якая ўсё ж такі пяройдзе на бок народу, але гэтыя спадзевы не спраўдзіліся, і ён застаўся побач з дыктатарам. Я думаю, што гэта (падтрымка міністрам прыхільнікаў пераменаў. — BPN.) магло б многае памяняць”, — сказаў Кавалеўскі.
Пасля 2020 года, адзначыў ён, стала зразумела, што “Макей як дыпламат, міністр замежных спраў Лукашэнкі стаў непатрэбным, уся архітэктура знешняй палітыкі абвалілася, а Беларусь імкліва стала губляць суб’ектнасць”.
На пытанне, ці быў Макей важнай фігурай у кантэксце саўдзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны, Кавалеўскі адказаў: “Не было бачна, што ён адыграваў нейкую сур’ёзную ролю, было відаць, што ён стаў статыстам”.
“Разам з тым такая вельмі хуткая і нечаканая смерць яшчэ досыць маладога мужчыны, які, здаецца, не скардзіўся на здароўе, вельмі-вельмі куцае паведамленне ў афіцыйных крыніцах пра яго сыход выклікаюць пытанні. Гэта стварае прастору для дадумванняў, спекуляцый на гэтую тэму, і я думаю, што гэта мае сэнс, гэта ўсё не проста так”, — адзначыў ён.
Пасля Макея, на думку Кавалеўскага, пазіцыя кіраўніка МЗС “будзе намінальнай”. Роля наступнага міністра будзе заключацца ў тым, каб “проста падмахнуць нейкія рашэнні, якія будуць яшчэ больш зацягваць Беларусь у вайну, дыктатуру, акупацыю Беларусі Расіяй”.
“На пасаду прыйдуць людзі з разуменнем, што яны будуць уцягнутыя ў гэтыя працэсы. Добрых прафесіяналаў, годных людзей у атачэнні Лукашэнкі няма. Тыя, хто ёсць, працягваюць служыць выключна дыктатару, не дбаюць пра беларускія нацыянальныя інтарэсы, ім не важныя суверэнітэт і незалежнасць Беларусі. Які б ні быў выбар [наступнага міністра], гэта будзе кепскі выбар для Беларусі і народа”, — упэўнены прадстаўнік АПК.
- Грамадства, ПалітыкаШарэнда-Панасюк пра палітвязняў: Трэба патрабаваць мараторыю на захоп рэжымам новых ваеннапалонныхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэмсілы ў сталым кантакце з ЗША па пытанні палітвязняў і сітуацыі ў Беларусі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка"Вясна": Для жанчын-палітзняволеных ствараюцца невыносныя ўмовы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваНа ўсіх метэастанцыях Беларусі трэці дзень запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі за пяць гадоў колькасць збожжаўборачных камбайнаў у аграсектары зменшылася на 15%, трактароў — на 10%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДругі дзень запар на ўсіх метэастанцыях Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+