Вярхоўны суд пакінуў без змяненняў прыгавор па справе аб “змове з мэтай захопу дзяржулады неканстытуцыйным шляхам”
29 лістапада, BPN. Вярхоўны суд па выніках разгляду апеляцыльнай скаргі 29 лістапада пакінуў у сіле прыгавор старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву — 10 гадоў пазбаўлення волі, паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” зяць палітыка Зміцер Антончык.
Паводле інфармацыі “Еўрарадыё”, ВС таксама пакінуў без зменаў прысуды астатнім асуджаным па справе аб “змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам”: беларуска-амерыканскаму адвакату Юрыю Зянковічу — 11 гадоў зняволення, палітолагу і літаратуразнаўцу Аляксандру Фядуту — 10, бухгалтару Зянковіча Вользе Галубовіч і кіроўцу вялікагрузнага аўтамабіля Дзянісу Краўчуку — 2,5 года.
Апеляцыі разглядаў суддзя Уладзімір Давыдаў.
У першай інстанцыі фігурантаў згаданай справы 5 верасня асудзіў да зняволення суддзя Уладзімір Арэшка з Мінскага абласнога суда.
Зянковіч прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 357 (змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва такім фармаваннем), ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі) і ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы <…> групай асоб) Крымінальнага кодэкса.
Зянковіч заключыў дасудовую дамову са следствам, што азначае прызнанне віны і выкрыццё іншых фігурантаў справы. Згодна з арт. 4688 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, абвінавачаны ў сваю чаргу атрымлівае гарантыю, што тэрмін пакарання будзе скарочаны ўдвая.
Фядута асуджаны паводле ч. 1 арт. 357 КК. Ён прызнаў удзел у змове, але не пагадзіўся з тым, што гэта было зроблена “з нізкіх матываў”.
Кастусёў, які пакутуе ад анкалагічнага захворвання, прызнаны вінаватым таксама паводле ч. 1 арт. 357 КК, віну адмаўляў. Ён растлумачыў, што ўдзельнічаў у зум-канферэнцыях “змоўшчыкаў” як слухач.
Галубовіч і Краўчук асуджаныя паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Па гэтай жа справе праходзілі псіхіятр Дзмітрый Шчыгельскі, які жыве за мяжой, экс-супрацоўнік спецпадраздзялення МУС “Алмаз” Ігар Макар, а таксама Аляксандр Перапечка, Павел Кулажэнка і Віталь Макаранка.
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Канферэнцыя ў Лондане — гэта магчымасць абмеркаваць інструменты ціску на рэжымы Лукашэнкі і Пуціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваСтаршыня "Беллегпрама" Лугіна лічыць неабходным "упарадкаваць" працу дызайнераў адзення (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў траўні 2025 года знізіўся на 0,7%, з пачатку года — на 13,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка70% прадпрыемстваў "Беллегпрама" прадстаўленыя на расійскіх маркетплэйсах — кіраўніца канцэрнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспарт "Беллегпрама" ў ЕС вырас на 26%, заяўляе старшыня канцэрна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваКамплект адзення для школьніка будзе каштаваць ад 270 да 800 рублёў — старшыня "Беллегпрама"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+