“Газпром” працягнуў кантракты на пастаўку газу ў Беларусь да 2025 года
8 лютага, BPN. Кошт расійскага газу, які пастаўляецца ў Беларусь, арыенціровачна складзе 250 млрд расійскіх рублёў (больш за 3,5 млрд долараў), а кошт паслуг па транзіце па беларускай тэрыторыі — 12 млрд (каля 169 млн), гаворыцца на сайце “Газпрома”.
Паведамляецца, што расійская кампанія і яе даччынае прадпрыемства “Газпром трансгаз Беларусь” працягнулі кантракты на пастаўку газу ў Беларусь на 2023–2025 гады.
Папярэднія кантракты дзейнічалі да канца 2022 года.
3 лютага расійскае дзяржагенцтва ТАСС са спасылкай на міністра энергетыкі РФ Мікалая Шульгінава паведаміла, што цана расійскага газу для Беларусі ў 2023 годзе застанецца ранейшай з разлікам у расійскіх рублях.
Кошт расійскага прыроднага газу для Беларусі ў 2022 годзе складаў 128,52 долара за тысячу кубаметраў.
Беларусь з красавіка мінулага года перайшла на расійскія рублі пры разліках за пастаўкі энерганосьбітаў з РФ.
Аб тым, што Мінск пакуль не адчуў прыкметных зрухаў ад інтэграцыі з Масквой у сферах энергетыкі і прамысловасці, заявіў Аляксандр Лукашэнка 12 студзеня на нарадзе па інтэграцыйнай тэматыцы.
“Выкананне праграм па фарміраванні аб’яднаных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў запатрабавала вынясення пытання на вышэйшы ўзровень, — сказаў ён. — Падчас снежаньскіх перагавораў з прэзідэнтам Расіі неабходныя развязкі былі знойдзены (як мінімум на тры гады). Зараз ідзе работа над замацаваннем дасягнутых дамоўленасцей. у дзейных дакументах”.
- ЭканомікаБеларусь штогод выдаткоўвае амаль 100 млн долараў на закупку ветэрынарных вакцын у “недружалюбных" краінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДастаўка беларускага калію морам у Кітай займае 40–60 дзён — “Белмытсервіс“Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь паднялася на трэцяе месца па росце цэн з пачатку 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


