Польшча заявіла аб выяўленні замежніка, які падазраецца ў шпіянажы на карысць беларускай разведкі
27 сакавіка, BPN. Служба ваеннай контрразведкі (СВК) Польшчы паведаміла аб затрыманні “замежніка, які працаваў на беларускія спецслужбы”.
Гэта адбылося яшчэ 1 сакавіка, гаворыцца ў рэлізе офіса міністра — каардынатара спецыяльных службаў 27 сакавіка.
Як паведамляе ведамства, мужчына, які “працаваў на беларускія спецслужбы”, быў затрыманы “на падставе інфармацыі ваеннай контрразведкі”.
Падазроны ў шпіянажы займаўся разведкай аб’ектаў, “важных для бяспекі Польшчы, у тым ліку звязаных з Узброенымі сіламі”.
“Затрыманаму прад’явілі абвінавачанне ў шпіянажы на карысць беларускай разведкі”, — удакладнілі спецслужбы.
Акруговы суд Любліна санкцыянаваў меру стрымання “ў выглядзе папярэдняга зняволення тэрмінам на тры месяцы”.
Паводле сцвярджэння СВК Польшчы, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе “польскія службы ўжо затрымалі 20 чалавек, якія падазраюцца ў супрацоўніцтве з расійскай або беларускай разведкай”.
Як паведамлялася раней, Агенцтва ўнутранай бяспекі (АУБ) Польшчы затрымала дзевяць замежнікаў па падазрэнні ў супрацоўніцтве з расійскімі спецслужбамі. Згодна з неафіцыйнай інфармацыяй, сярод іх трое грамадзян Беларусі.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–6 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства