СК абвінаваціў Ціханоўскую і Гарбунову ў “падштурхванні да злачынства” удзельнікаў ліпеньскага марафону салідарнасці
3 кастрычніка, Позірк. Крымінальная справа ў дачыненні да ўдзельнікаў ліпеньскага марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно!” узбуджаная паводле ч. 2 арт. 3612 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), вынікае з паведамлення прэс-службы Следчага камітэта.
“Цяпер праваахоўнымі органамі высвятляюцца асобы, якія маюць дачыненне да фінансавання экстрэмізму на тэрыторыі Беларусі і па-за яе межамі. Дзеянням кожнага ўдзельніка будзе дадзена прынцыповая прававая ацэнка, — заяўляе ведамства. — Высветлена каля 60 датычных з ліку арганізатараў марафону і іх памагатых. Праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы”.
СК лічыць, што 29 ліпеня марафон салідарнасці са зборам сродкаў, які трансляваўся на ютуб-каналах, правялі “прадстаўнікі экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый”.
“Ініцыятарам “сеткавай каруселі данатаў” стала прадстаўнік так званага “Аб’яднанага пераходнага кабінета” В. Гарбунова (прадстаўнік па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова. — “Позірк“.) і намінальны партнёр тэрарыстычных і экстрэмісцкіх фарміраванняў С. Ціханоўская, якія хаваюцца ад крымінальнага пераследу па-за межамі Рэспублікі Беларусь. На гэты раз імі было прынята рашэнне падштурхнуць людзей на здзяйсненне злачынстваў праз грашовыя пераводы і зрабіць іх датычнымі да фінансавання злачыннай дзейнасці”, — гаворыцца ў паведамленні.
Раней МУС паведаміла пра ўзбуджэнне справы ў дачыненні да ўдзельнікаў марафону, але не канкрэтызавала крымінальны артыкул.
Да, падчас і пасля марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно!” сабрана 574.617 еўра і яшчэ каля 12 тыс. еўра ў крыптавалюце. Збор сродкаў праводзіўся 28–30 ліпеня, сам 12-гадзінны марафон прайшоў 29 ліпеня. У яго арганізацыі і правядзенні ўдзельнічала больш як 20 незалежных СМІ, мерапрыемства транслявалася на іх ютуб-пляцоўках. “Позірк” выступіў медыяпартнёрам акцыі.
29 верасня прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова паведаміла “Позірку”, што паміж профільнымі арганізацыямі размеркавана 104 тыс. еўра са сабраных падчас марафону салідарнасці.
27,5 тыс. еўра перададзеныя фонду салідарнасці By_Help, па 13,5 тыс. — праваабарончай ініцыятыве Dissidentby, дабрачыннай арганізацыі Littouwin LIONS CLUB, фонду дапамогі беларусам у Літве Razam і ініцыятыве “Анархічны Чорны крыж Беларусі”, 13 тыс. — дабрачыннаму фонду “Краіна для жыцця”, 9,5 тыс. — ініцыятыве “Беларуская Рада культуры”.
2 кастрычніка стала вядома, што яшчэ 100 тыс. накіравана фонду салідарнасці BYSOL, яго сузаснавальнік Андрэй Стрыжак заявіў пра намер з дапамогай гэтых сродкаў “закрыць 200 заявак, кожная з якіх будзе падтрымана на 500 еўра”.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+