Лукашэнка: ААН ператварылася ў дыпламатычнае казіно, дзе пануюць заходнія верхаводы
15 чэрвеня, BPN. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый “з цывілізаванай дыялогавай пляцоўкі для вырашэння спрэчак і дыскусій пра будучае развіццё свету” ператварылася ў “дыпламатычнае казіно, дзе пануюць заходнія верхаводы”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня ў Мінску, прымаючы даверчыя граматы паслоў дзевяці дзяржаў (Гана, Іран, Маўрытанія, Мексіка, Панама, Паўднёвая Карэя, Таджыкістан, Тайланд, Эквадор).
На яго думку, “калектыўны Захад” толькі “пакуль пануе ў ААН”. “Мы выступаем за шматпалярны, справядлівы свет з гарантыямі развіцця для ўсіх краін без выключэння. У гэты час Захад разбурае сістэму еўрапейскай бяспекі, створаную пасля Другой сусветнай вайны”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Прымаючы даверчыя граматы, Лукашэнка нагадаў, што з Таджыкістанам у Беларусі “трывалыя сувязі яшчэ з часоў Савецкага Саюза”, адзначыў супрацоўніцтва з Іранам “пад прыгнётам несправядлівых, супрацьзаконных санкцый”.
Тайланд беларускія ўлады разглядаюць як “аднаго з перспектыўных партнёраў у Паўднёва-Усходняй Азіі”, бачаць “значныя магчымасці для пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы”.
Кажучы пра Паўднёвую Карэю, Лукашэнка нагадаў пра шэраг праектаў, па якіх вядзецца праца, “але гэтага мала”.
У Гане беларускі бок “гатовы ўдзельнічаць не толькі ў сельскагаспадарчых, але і ў інфраструктурных, энергетычных і адукацыйных праектах”. Маўрытаніі Лукашэнка гатовы дапамагчы “нарасціць прамысловы патэнцыял, гарантаваць харчовую бяспеку, мадэрнізаваць транспартную інфраструктуру, павысіць кваліфікацыю кадраў”.
Беларусь і Мексіканскія Злучаныя Штаты, паводле яго слоў, “маюць вытворчы патэнцыял, развітую прамысловасць і сельскую гаспадарку”, магчымасці якіх “павінны быць максімальна выкарыстаныя для павелічэння гандлю”, нягледзячы на тое, што ў Мексікі “вельмі вялікі і развіты паўночны сусед”.
З Панамай Лукашэнка гатовы супрацоўнічаць у сферах машынабудавання, перапрацоўчай прамысловасці, хіміі, нафтахіміі, транспарту, лагістыкі, альтэрнатыўнай энергетыкі, а Эквадору ён прапанаваў паслугі ў механізацыі сельскай гаспадаркі, па развіцці інфраструктуры і здабычы карысных выкапняў.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа два месяцы ў Беларусі пабудавана на 34,3% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія тры дні Латвія спыніла ў чатыры разы больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь люты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
