У Брэсце да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя жанчыны, якія зрабілі групавое фота на пешаходным пераходзе

19 кастрычніка, Позірк. “Меры адміністрацыйнага ўздзеяння ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам” прынятыя ў Брэсце ў дачыненні да групы жанчын, паведамляе УУС мясцовага аблвыканкама.
Падставай стала выяўленае супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі ў інтэрнэце відэа, на якім “група дзяўчат зладзіла імправізаваную фотасесію проста на пешаходным пераходзе”.
“Сваімі паводзінамі ўдзельніцы здымкі не толькі праігнаравалі правілы дарожнага руху, але і стварылі патэнцыйна небяспечную сітуацыю для сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пешаходны пераход — гэта “месца павышанай небяспекі, якое патрабуе канцэнтрацыі ўвагі і няўхільнага выканання Правілаў дарожнага руху”, заявілі ва УУС, заклікаўшы грамадзян быць “уважлівымі і адказнымі на дарозе”.
Якія менавіта “меры адміністрацыйнага ўздзеяння” ўжытыя да жанчын, не паведамляецца.

- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
