Два падлеткі атрымалі сур’ёзныя траўмы ў выніку выбуху ў Шклоўскім раёне — СК

19 кастрычніка, Позірк. Аб шпіталізацыі двух падлеткаў у Шклоўскім раёне (Магілёўская вобласць) паведамляе Следчы камітэт.
Інцыдэнт адбыўся 19 кастрычніка ў аграгарадку Чарнаручча. “Двое хлопцаў (13 і 14 гадоў) вырашылі правесці эксперымент з порахам ад петард. У выніку неасцярожнага абыходжання з агнём і гаручым парашком адбыўся выбух. Абодва школьнікі атрымалі сур’ёзныя траўмы і цяпер знаходзяцца ў бальніцы”, — адзначае ведамства.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. “Шклоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Асаблівая ўвага будзе нададзеная прычынам і ўмовам, якія спрыялі траўміраванню падлеткаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
У 2024 годзе ад знешніх прычын у краіне загінула 126 дзяцей — на 34% больш, чым у 2023-м (94), паведаміў у сакавіку намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення па наглядзе ў сацыяльнай сферы Генеральнай пракуратуры Павел Зайцаў.
Асноўнымі прычынамі гібелі былі суіцыд, дарожна-транспартныя здарэнні, утапленні і пажары.

- Бяспека, Грамадства
- ГрамадстваПадазраваны ў нападзе на сталічную ювелірную краму быў затрыманы ў аўтобусе на шляху ў Санкт-ПецярбургМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


