Украіна не будзе супрацоўнічаць з Беларуссю і РФ у барацьбе з эканамічнымі злачынствамі

8 лістапада, Позірк. Украіна спыніла дзеянне пагаднення аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачынствамі ў сферы эканомікі, падпісанага краінамі СНД 12 красавіка 1996 года ў Маскве, у частцы адносін з Беларуссю і Расіяй, паведаміў 7 лістапада ў сваім тэлеграм-канале прадстаўнік Кабінета міністраў у Вярхоўнай радзе Тарас Мельнічук.
Паводле яго інфармацыі, рашэнне прынятае “ў сувязі з карэннай змянай абставін”.
За дзень да гэтага, 6 лістапада, Мельнічук паведаміў пра разрыў пагаднення аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю (краіны СНД заключылі яго 25 лістапада 1998 года ў Маскве) — таксама ў адносінах да Беларусі і РФ.
Пагадненне прадугледжвала сярод іншага ўзаемадзеянне дзяржаў у вышуку асоб, якія хаваюцца ад крымінальнага пераследу і турэмнага зняволення.
Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, у якой Беларусь падтрымлівае Расію, Кіеў і Мінск скасавалі яшчэ шэраг заключаных раней дагавораў аб двухбаковым супрацоўніцтве.


- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка

