Пасля ператрусу затрыманы бацька пісьменніка Сашы Філіпенкі

9 лістапада, Позірк. Бацька пісьменніка і журналіста Сашы Філіпенкі затрыманы пасля ператрусу ў кватэры. Пра гэта Філіпенка паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”
Паводле яго слоў, да бацькоў прыйшлі “сем чалавек з аўтаматамі”.
“Бацьку забралі. Маці сказалі: “Скажыце дзякуй сыну”. Відавочна, што ціснуць на мяне і хочуць, каб я перастаў выказвацца ў еўрапейскай прэсе”, — напісаў пісьменнік, які пражывае за мяжой.
Прычыны ператрусу і затрымання бацькі пісьменніка невядомыя.
Аляксандр Філіпенка — беларускі літаратар, журналіст, сцэнарыст, тэлевядучы.
Пасля падзей 2020 года стаў адным з галасоў беларускага пратэстнага руху ў Еўропе.
Неаднаразова выступаў у абарону беларускіх палітвязняў у расійскай, нямецкай, англійская, шведскай, галандскай, польскай, французскай прэсе. Падтрымлівае Украіну ў яе вайне супраць расійскай агрэсіі.
У ліпені 2023 года ў Вільнюсе адбылася прэм’ера спектакля паводле п’есы Сашы Філіпенкі “Ціхары”. Пастаноўка ў сатырычнай форме паказвае беларускіх сілавікоў, якія пад выглядам звычайных грамадзян высочваюць удзельнікаў пратэстаў.

- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Унёсак тэхналагічных кампаній у дэмакратыю, а не ў дыктатуры абавязкова акупіцца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаВыкарыстанне бюджэтных сродкаў паводле прынцыпу "Галоўнае — засваенне, а наступствы не важныя" да гэтага часу не зжытае — прадстаўнік Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЖаночае беспрацоўе ў Беларусі складае 2,2% — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка