Праваабаронцы: Раман Бандарэнка загінуў у выніку ўзгодненых дзеянняў прадстаўнікоў МУС і атрада карнікаў-добраахвотнікаў
12 лістапада, Позірк. “Канчаткова страціўшы падтрымку народа, што найбольш красамоўна выявілася ў выніках прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, Аляксандр Лукашэнка і сілавыя, адміністрацыйныя і прапагандысцкія дзяржаўныя структуры, якія падтрымалі яго, зрабілі стаўку на беспакараны гвалт у якасці інструмента ўтрымання ўлады”, — гаворыцца ў сумеснай заяве беларускіх праваабаронцаў, апублікаванай 12 лістапада на сайце цэнтра “Вясна” з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю ў трэцюю гадавіну гібелі Рамана Бандарэнкі.
Адзначаецца, што “пры дапамозе няўяўнай жорсткасці, якая ўзрушыла ўвесь дэмакратычны свет, былі здушаныя вулічныя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і гвалту”, “назвы месцаў зняволення сталі сінонімам катаванняў і бесчалавечнага абыходжання”, а “сотні прадстаўнікоў сіл правапарадку ў адзін дзень ператварыліся ў катаў”.
“У першыя ж дні мірных пратэстных выступаў ахвярамі злачынных дзеянняў прадстаўнікоў МУС і Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл сталі тысячы затрыманых і збітых, сотні людзей, якія атрымалі раненні ў выніку прымянення зброі; не менш за тры чалавекі загінула”, — падкрэсліваюць праваабаронцы.
На іх думку, гібель Бандарэнкі стала “адным са знакавых сімвалаў ахвярнага негвалтоўнага супраціву таталітарызму ў Беларусі”.
Трагедыя на “плошчы Перамен” у Мінску адбылася “ў выніку ўзгодненых дзеянняў прадстаўнікоў МУС і арганізаванага з ведама і пры адабрэнні ўладаў атрада карнікаў-добраахвотнікаў з ліку прыхільнікаў і набліжаных Лукашэнкі”, перакананыя аўтары заявы.
Гэты выпадак, гаворыцца ў публікацыі, стаў “сімвалам сімбіёзу хлуслівых маніпуляцый і бяздзейнасці ўладаў і асабіста Лукашэнкі, якія прывялі да таго, што вінаватыя ў відавочным злачынстве засталіся дагэтуль беспакаранымі”.
“Лёс расследавання гэтай справы паўтарыў лёс блізу 5.000 спраў аб ужыванні катаванняў і іншых забароненых дзеянняў у дачыненні да пратэстоўцаў і іншадумцаў, пакінутых уладамі цягам трох гадоў без расследавання: каты засталіся беспакаранымі, а ахвяры і сілы грамадзянскай супольнасці, якія выступілі ў іх падтрымку, зазналі беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі і пераслед, уключаючы пазбаўленне волі”, — заяўляюць прадстаўнікі праваабарончай супольнасці.
“Беспакаранасць злачынная, таму што яна спарадзіла новыя злачынствы, — канстатуюць аўтары звароту. — Тым больш злачынная беспакаранасць найбольш цяжкіх парушэнняў правоў чалавека і злачынстваў супраць чалавечнасці, элементамі якіх сталі катаванні, выкраданні людзей па палітычных матывах, дэпартацыя, зняволенне ў турму і іншае жорсткае пазбаўленне фізічнай свабоды ў парушэнне асноватворных нормаў міжнароднага права, якія сталі паўсядзённымі і штодзённымі ў сучаснай Беларусі”.
Вынікам беспакаранасці, паводле пераканання праваабаронцаў, стала “паслабленне дзяржаўнага суверэнітэту, што пацягнула ўцягванне Беларусі ў злачынную падтрымку агрэсіі Расійскай Федэрацыі ў дачыненні да Украіны”.
“Беспакаранасці і працягу злачынстваў павінен быць пакладзены канец”, — падкрэсліваецца ў заяве.
Праваабаронцы запатрабавалі ад беларускіх уладаў “адмовіцца ад далейшага нагнятання страху і рэпрэсій, пераследу палітычных апанентаў і іншадумцаў; вызваліць усіх палітвязняў і адмяніць палітычна матываваныя прысуды”.
“Мы настойваем на ўсталяванні вяршэнства права, прызнанні каштоўнасці правоў чалавека, правядзенні расследавання ўсіх злачынстваў супраць правоў і свабод. Мы ўпэўненыя ў няўхільнасці пакарання за здзяйсненне злачынстваў супраць чалавечнасці для недапушчэння іх паўтарэння ў будучыні. Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі і дэмакратычныя дзяржавы прымаць больш эфектыўныя меры па спыненні беспакаранасці. Мы просім аб салідарнасці з народам Беларусі!” — рэзюмуецца ў публікацыі.
Заяву падпісалі праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, “Прававая ініцыятыва”, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларуская асацыяцыя журналістаў.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка