“Беларуськалій” падаў у суд на Літву — патрабуе больш за 1 млрд еўра

13 лістапада, Позірк. Беларускі вытворца калійных угнаенняў ААТ “Беларуськалій” (Салігорск, Мінская вобласць) пачаў арбітражны працэс супраць Літвы, паведамляе tv3.lt са спасылкай на Міністэрства транспарту і сувязі гэтай краіны.
Беларускае прадпрыемства патрабуе ад Літвы кампенсацыі шкоды ў памеры каля за 1 млрд еўра, не лічачы працэнтаў і судовых выдаткаў.
Пазоўнік мяркуе, што панёс шкоду ў выніку таго, што літоўскі ўрад у пачатку 2022 года прызнаў несапраўднай дамову на перавозку грузаў паміж Літоўскай чыгункай і “Беларуськаліем”. На падставе гэтага рашэння была спыненая перавозка праз балтыйскую краіну угнаенняў. Тым самым, паводле сцвярджэння “Беларуськалія”, Літва парушыла двухбаковае пагадненне 1999 года аб абароне інвестыцый.
Таксама, на думку беларускай кампаніі, пагадненне было парушана ў выніку з’яўлення спецыяльнага запісу ў літоўскім рэестры аб ужытых абмежаваннях дзейнасці Клайпедскага тэрмінала навалачных грузаў, што прывяло да зніжэння яго кошту.
У Мінтрансе Літвы выданню інфармацыю аб разбіральніцтвах пацвердзілі, але,” каб не нашкодзіць ходу працэсу”, адмовіліся ад каменарыяў.
“Беларуськалію” належыць 30% акцый тэрмінала. Цяпер акцыі замарожаныя, бо ў 2021 годзе ЕС, ЗША, Велікабрытанія і Канада ўвялі санкцыі ў дачыненні да прадпрыемства. Праз уплыў санкцый у студзені 2022 года нарвежскі пастаўшчык калію Yara — адзін з найбуйнейшых у Еўропе пакупнікоў беларускіх угнаенняў — абвясціў аб спыненні супрацоўніцтва з “Беларуськаліем”.
1 лютага таго ж года спыніўся экспарт калійных угнаенняў праз літоўскі порт у Клайпедзе.
11 жніўня 2022 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, кажучы пра акцыі “Беларуськалія”, што Літва “фактычна забрала” ўласнасць беларускага прадпрыемства ў Клайпедзе. “Гэта не павінна беспакарана прайсці. < … > Адбіраць, адціскаць уласнасць нікому не дазволена”, — падкрэсліў Лукашэнка.
Пазней высветлілася, што рашэнняў аб канфіскацыі беларускай маёмасці няма.
МЗС Беларусі неаднаразова ўздымала тэму харчовай бяспекі ў кантэксце “аднабаковых абмежавальных мер”, уведзеных супраць беларускага калію, падчас выступаў на мерапрыемствах ААН. Намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч 17 ліпеня ў Нью-Ёрку на форуме высокага ўзроўню па ўстойлівым развіцці Эканамічнага і сацыяльнага савета арганізацыі заклікаў “мэтанакіравана асудзіць” забарону ЗША, а таксама Літвы ў прыватнасці і Еўрасаюза ў цэлым на транзіт беларускіх калійных угнаенняў у краіны Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і Азіі.
Дэмакратычныя сілы неаднаразова выступалі супраць змякчэння санкцыйнай палітыкі Захаду і заяўлялі, што санкцыі на беларускія ўгнаенні ніяк не ўплываюць на сусветную харчовую бяспеку.
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка