У Польшчы распачата справа паводле артыкула аб “давядзенні да самагубства” праз смерць беларуса ў СІЗА Варшавы

16 лістапада, Позірк. Пракуратура варшаўскага раёна Урсынаў пачала разбіральніцтва паводле арт. 151 КК Польшчы (давядзенне да самагубства) па факце смерці 19-гадовага грамадзяніна Беларусі Кірыла Кятуркі, заявіў 15 лістапада прадстаўнік пракуратуры Шымон Бана.
Ён патлумачыў, што справа тычыцца “падбухторвання або садзейнічання ў замаху на самагубства”. “Цяпер вядзецца збор доказаў. Пракурор правёў праверку на месцы здарэння”, — цытуе прадстаўніка нагляднага органа Gazeta Wyborcza.
Паводле слоў Баны, пракуратура таксама распарадзілася “правесці ўскрыццё загінулага беларуса”.
“З-за таго, што працэсуальныя мерапрыемствы працягваюцца, цяпер няма магчымасці прадаставіць дадатковую інфармацыю наконт гэтага”, — дадаў ён.
Былы палітвязень Кятурка 10 кастрычніка быў затрыманы ў Варшаве паводле падазрэнні ў “махлярстве ў складзе групы”, якая “верагодна, займалася крадзяжом грошай з банкаўскіх рахункаў”. Знаходзіўся пад вартай на падставе рашэння Акруговага суда Варшавы.
Паводле інфармацыі Gazeta Wyborcza, доўгі час ніхто не ведаў, дзе знаходзіцца малады чалавек. Праз 11 дзён пасля затрымання “яго сям’і патэлефанавалі з беларускай амбасады ў Варшаве і паведамілі, што Кірыла знайшлі павешаным” у камеры варшаўскага следчага ізалятара.
2 лістапада Кятурку пахавалі ў Гродне.
У Беларусі малады чалавек быў затрыманы ў лютым 2022 года і асуджаны на 2,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Пасля вызвалення з гродзенскага СІЗА Кятурка пакінуў Беларусь, баючыся, што пакаранне пастрожаць.

- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на перадапошнім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды лета 2025 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня ў ЕС спынілі больш спробаў парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі, чым за студзень і люты разам узятыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка