Лукашэнка прыгразіў “разукамплектаваць” урад і аблвыканкамы, калі да канца года фермы не напоўняцца статкам
22 верасня, Позірк. Укамплектаваць фермы і забяспечыць прырост малочнага статка да канца 2023 года даручыў Аляксандр Лукашэнка 22 верасня ў Салігорску (Мінская вобласць) на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці жывёлагадоўлі.
“Персанальная адказнасць” за выкананне гэтага даручэння ўскладзена на міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргея Барташа (прызначаны на пасаду 8 жніўня), Савет міністраў і старшынь аблвыканкамаў.
Паводле слоў Лукашэнкі, якія перадае яго прэс-служба, “недаўкамплектавана амаль 16 тысяч жывёламесцаў”. Фермы павінны напоўніць “статкі з высокай прадуктыўнасцю”, “для птушачкі ўкамплектаваць” іх “не атрымаецца”.
“Калі вы гэтага не зробіце, калі вы не ўкамплектуеце гэтыя комплексы, я вам абяцаю, што “разукамплектую” ўвесь склад ваш. Рашучасці ў мяне дастаткова, — сказаў ён. — Падлашчвацца я перад вамі [не стану], ніколі не рабіў гэтага і не буду, якія б электаральныя [кампаніі] перад намі ні стаялі. Бо пахаваем краіну, скацімся да таго, што не 8 мільярдаў долараў экспарт [сельгаспрадукцыі будзе, як у 2022 годзе], карміць свой народ не будзе чым”.
“Яшчэ раз паўтараю: мы пабудавалі нямала малочнатаварных комплексаў. 16 тысяч галоў неўкамплектавана! У вас засталося няшмат часу, каб <…> гэтыя комплексы ўкамплектаваць і паставіць жывёлу”, — папярэдзіў чыноўнікаў Лукашэнка.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка

