З пачатку года Беларусь наведалі 87 дэлегацый з рэгіёнаў РФ, у Расію здзейснілі паездкі 232 беларускія дэлегацыі — Галоўчанка

29 лістапада, Позірк. У 2023 годзе Беларусь наведалі 87 дэлегацый рознага ўзроўню з рэгіёнаў РФ, а расійскія рэгіёны — 96 беларускіх афіцыйных і 136 дэлегацый дзелавых колаў. Такія дадзеныя прывёў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, выступаючы 29 лістапада на пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы ў Маскве.
Адпаведнае відэа апублікавала прэс-служба ўрада Беларусі.
Галоўчанка падкрэсліў, што ён асабіста наведаў сёлета 11 рэгіёнаў РФ, некаторыя — двойчы.
Пры такой працы, як цяпер, заявіў прэм’ер, аб’ём узаемнага гандлю Расіі і Беларусі будзе і далей абнаўляць гістарычныя максімумы, а па выніках 2023 года ён перасягне паказчыкі папярэдняга, але “на гэтым нельга спыняцца”.
Кіраўнік урада высока ацаніў выкананне 28 саюзных праграм: “Выпрацаваныя адзіныя правілы доступу да дзяржзакупак, адзіныя правілы канкурэнцыі, процідзеяння нядобрасумленным практыкам, забяспечанае свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг, рабочай сілы. Сфарміраваныя ўмовы працы на транспартным рынку і рынку сувязі. Завершаная работа па інтэграцыі інфармацыйных сістэм нагляду за таварамі, транспартным кантролем, ветэрынарным і фітасанітарным кантролем. Сфарміраваныя два новыя органы Саюзнай дзяржавы (камітэт і міждзяржаўны цэнтр для каардынацыі работы па кіраванні рызыкамі). Падпісаны шэраг значных беларуска-расійскіх дагавораў, у іх ліку дагавор аб супрацоўніцтве ў мытнай сферы, аб агульных прынцыпах ускоснага падаткаабкладання і цэлы шэраг важных міжурадавых пагадненняў”.
Адным з найбольш значных праектаў, рэалізаваных у 2023 годзе, прэм’ер-міністр назваў увод у эксплуатацыю другога энергаблока БелАЭС і “ўсёй станцыі ў цэлым”.
За 9 месяцаў гэтага года тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй павялічыўся на 11% і склаў 35,5 млрд долараў, заявіў 24 лістапада намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу (СР НС) Валерый Бельскі на пасяджэнні міжпарламенцкай камісіі верхняй палаты парламента і Савета Федэрацыі РФ па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.
12 верасня пасол Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты заявіў, што аб’ём узаемнага двухбаковага гандлю сёлета павінен скласці 55 млрд долараў. “50 млрд — чыста тавары і плюс 5 млрд — паслугі”, — удакладніў дыпламат падчас дыскусіі “ЕАЭС і БРІКС: роля ў фарміраванні новага шматпалярнага свету” ў рамках Усходняга эканамічнага форуму ва Уладзівастоку.
Летась тавараабарот Беларусі і РФ, паводле дадзеных расійскага боку павялічыўся да 45 млрд долараў, паводле беларускай статыстыкі — да 50 млрд. Паводле дадзеных Нацыянальнага банка, з моманту стварэння Саюзный дзяржавы тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй вырас у сем разоў, а ў 2022 годзе ён склаў каля 46 млрд долараў, што з’яўляецца рэкордным паказчыкам.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+