Беларусь аказвае “бясцэнныя экасістэмныя паслугі” Еўропе, а адказ атрымлівае санкцыі — Лукашэнку на кліматычным саміце ААН
1 снежня, Позірк. Беларусь аказвае “бясцэнныя экасістэмныя паслугі” Еўропе, захоўваючы “ўнікальную крыніцу кіслароду — натуральныя балоты”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 1 снежня ў Дубаі на Сусветным саміце па барацьбе са змяненнем клімату пад эгідай ААН.
Назваўшы палескія балоты “лёгкімі Еўропы”, ён адзначыў, што Беларусь таксама развівае зялёную і атамную энергетыку, “мінімізуючы рызыкі змены клімату”.
“Парадаксальна, але ў адказ атрымліваем новыя эканамічныя санкцыі, бар’еры ў міжнародным гандлі, абмежаванне доступу да тэхналогій. І не толькі мы. Пара прызнаць: зялёны парадак дня бессэнсоўны ва ўмовах канфрантацыі. Ён патрабуе павагі суверэнітэту краін і безумоўнай справядлівасці!” — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Паводле яго слоў, клімат на планеце змяняецца, і “навукоўцы робяць самыя змрочныя прагнозы”. “Тое, што мы чуем іх і рэагуем, вельмі прагрэсіўна. Але каб эфектыўна супрацьстаяць пагрозе, неабходна сумленна і адкрыта назваць яе першапрычыны”, — сказаў Лукашэнка.
“Сёння мы, лідары дзяржаў свету, гаворым пра будучыню планеты Зямля — нашага агульнага дома, — дадаў ён. — Іншага дома ў нас не было і не будзе. Мы гаворым пра будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў. Пра будучыню ўсіх, хто прыйдзе ў гэты свет пасля нас. Мы прадстаўляем розныя культуры, розныя сістэмы каштоўнасцяў, розныя цывілізацыі. Але мы адзіныя перад тварам глабальнага выкліку, які кінула нам сама прырода”.
Паводле сцвярджэння Лукашэнкі, Беларусь у рамках Парыжскага пагаднення ААН па змяненні клімату (падпісанае ў 2016 годзе) “у поўнай меры выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы і нават перавыконвае іх”.
“Беларусь заклікае ўсіх, хто абавязаны ўзяць на сябе цяжар гістарычнай адказнасці: першае — уносіць суразмерны ўклад у вырашэнне пытанняў кліматычнай бяспекі за ўсе стагоддзі бяздумнага стаўлення да прыроды; другое — узмацніць падтрымку краін, якія развіваюцца, і дзяржаў з пераходнай эканомікай; трэцяе — перастаць “выказваць заклапочанасці” і пачаць дзейнічаць у імя захавання жыцця на зямлі”, — заявіў Лукашэнка.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 1 снежня падтрымала прынятае 30 лістапада на саміце ў Дубаі рашэнне аб пачатку працы Фонду страт і шкоды.
“У той жа час мы заяўляем, што беларускія балоты — далікатная экасістэма, якая мае патрэбу ў падтрымцы і аднаўленні, — напісала палітык на сваёй старонцы ў Х. — Беларускія балоты патрабуюць асаблівай увагі і важныя для паляпшэння экалагічнага дабрабыту ўсёй Еўропы. З гэтага пункту гледжання Беларусь з’яўляецца асабліва ўразлівай краінай, якая развіваецца”.
“Цяпер дыктатарскі рэжым працягвае асушваць балоты і павялічваць здабычу торфу, што толькі пагаршае стан беларускіх балот. Калі ў Беларусі з’явіцца дэмакратычны, кампетэнтны і падсправаздачны ўрад, ён павінен мець доступ да фінансавання, каб рэагаваць на страты і шкоду”, — дадала яна.
Паводле інфармацыі ААН, фонд “дапаможа кампенсаваць уразлівым краінам страты, звязаныя са змяненнем клімату”. Сярод іншага ён закліканы дапамагчы ім спраўляцца з “наступствамі экстрэмальных кліматычных з’яў”, у тым ліку засух, паводак, павышэння ўзроўню мора і інш.
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў сусветных лідараў”унесці шчодрыя ўнёскі ў фонд”.
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+