Коўшык: Стратэгічны дыялог з ЗША трэба зрабіць максімальна практычным і запланаваць канкрэтныя крокі

7 снежня, Позірк. Стратэгічны дыялог паміж Злучанымі Штатамі Амерыкі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі — гэта пачатак сістэмнай працы ў вельмі розных галінах. Такое меркаванне выказала беларускім журналістам прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэенні Аліна Коўшык 7 снежня ў Вашынгтоне, дзе адбываецца першая сесія стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
“Я думаю, што вынікі дыялогу падсумоўваць зарана, гэта толькі пачатак стратэгічнай працы — працы на сістэматычным узроўні з нашымі амерыканскімі партнёрамі”, — сказала Коўшык. Паводле яе слоў, вельмі важна, што ў Вашынгтоне прысутнічаюць прадстаўнікі розных палітычных структур, грамадзянскай супольнасці, СМІ і бізнесу. “То бок гэта сістэмная праца, якая будзе тычыцца абсалютна розных галінаў. І наша галоўная ідэя — зрабіць стратэгічны дыялог максімальна практычным, запланаваць канкрэтныя крокі, якія будуць выконвацца цягам бліжэйшага часу”, — падкрэсліла суразмоўца.
Коўшык выказала спадзяванне на дапамогу амерыканскіх спецыялістаў па барацьбе з прапагандай: “Яны могуць з намі не толькі дзяліцца ведамі, але таксама тэхналогіямі і супрацай. Вельмі важна глядзець на Беларусь у кантэксце рэгіёну, каб эфектыўна супрацьстаяць прапагандзе. І вельмі важна таксама зразумець, што перамагчы прапаганду можна толькі, калі працаваць сістэматычна і стратэгічна. І вось да гэтага сёння мы будзем ісці”.
Акрамя таго, Коўшык плануе ўзняць пытанне нацыянальнай беларускай культуры і ідэнтычнасці. “Гэта падмурак нашага змагання, падмурак інфармацыйнай рэзістэнтнасці, — адзначыла прадстаўніца АПК. — Мы будзем распавядаць пра тое, што можна зрабіць і што важна зрабіць дзеля таго, каб падвышаць наш імунітэт не толькі супраць прапаганды, але таксама каб рабіць нашу ідэнтычнасць больш яскравай. Дзякуючы гэтаму мы зможам зрабіць больш для нашай краіны, таму што, калі ў нас не будзе нашай гісторыі, нашых каранёў, нам будзе вельмі цяжка пабудаваць будучыню, якая будзе для нас усіх вельмі прывабная”.
Паводле слоў Коўшык, амерыканския партнёры “вельмі добра разумеюць значэнне ўмацавання ідэнтычнасці, каб супрацьстаяць інфармацыйнай вайне ў нашым рэгіёне”. “Таму мы прапануем і пашырэнне культурніцкай супрацы, і падтрымку адукацыйных праектаў, у тым ліку спецыяльных стыпендый для беларусаў, і узмацненне гэтага трэку па навучанні беларусаў у Амерыцы, беларускіх студэнтаў і прафесійных людзей, якія могуць будаваць новую Беларусь і замяніць старых чыноўнікаў, стаць адміністрацыйнай элітай новай Беларусі”, — сказала Коўшык.
Яна таксама плануе абмеркаваць стварэнне цэнтра беларусістыкі ў адным з амерыканскіх універсітэтаў. “Гэта складаная задача, але будзем над гэтым працаваць, — падкрэсліла яна. — Таксама нам вельмі важная падтрымка праекта беларускага нацыянальнага ўніверсітэта, які будзе на пачатку навукова-даследчым інстытутам і збіраць усіх рэпрэсаваных даследчыкаў. Гэта маштабны праект. Для яго мы шукаем падтрымку ў розных партнёраў, не толькі ў Амерыцы, але верым, што тут можам знайсці кагосьці, хто зацікавіцца”.
Яшчэ адной важнай тэмай Коўшык назвала супрацу з дыяспарай. “Дыяспара можа быць рэальным рухавіком змен. І таму вельмі важна, што тут прысутнічаюць прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі Амерыкі. У нас будзе асобная сустрэча, прысвечаная праблемам дыяспары. Спадзяюся, што вырашацца некаторыя пытанні, звязаныя, напрыклад, з дазволам на пражыванне”, — адзначыла Коўшык.
“Планаў вельмі шмат, — сказала яна. — Што будзе рэалізоўвацца — паглядзім на рэакцыю з таго боку. Важна памятаць, што стратэгічны дыялог — гэта не пра вынікі, гэта пра пачатак супрацы. І таму я думаю, што тыя меседжы, якія даў нам амерыканскі бок, дазваляюць досыць аптымістычна глядзець на гэты працэс”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка