Замежнік спрабаваў увезці з Літвы ў Беларусь незадэклараваныя аўтазапчасткі на 13 тыс. рублёў

2 жніўня, Позірк. Спробу ўвезці ў Беларусь 60 кілаграмаў аўтазапчастак спынілі мытнікі ў пункце пропуску Каменны Лог (з літоўскага боку — Мядзінінкай), вынікае з паведамлення прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, 47-гадовы грамадзянін Узбекістана, што накіроўваўся з Літвы на грузавым аўтамабілі “Вольва”, заявіў, што не транспартуе тавары, якія трэба дэклараваць.
“Пры правядзенні мытнага надгляду ў кабіне транспартнага сродку былі знойдзеныя аўтазапчасткі. У паражнінах пад двума сядзеннямі мужчына схаваў 340 радыяльных падшыпнікаў і 6 клапанаў кіравання для грузавога аўтамабіля”, — гаворыцца ў паведамленні.
Агульны кошт тавараў без дэкларацыі перавышае 13 тыс. рублёў (звыш 4,3 тыс. долараў).
У дачыненні да кіроўцы складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле ч. 2 ст. 15.1 КаАП (перамяшчэнне тавараў, якія трапляюць пад мытнае дэклараванне, праз мяжу ЕАЭС з утойваннем ад мытнага кантролю, то бок з выкарыстаннем схованак або іншых спосабаў, якія абцяжарваюць іх выяўленне, або з наданнем адным таварам віду іншых тавараў, а таксама спроба такога перамяшчэння). Замежніку пагражае штраф — да 30 базавых велічынь (1.260 рублёў), магчымая канфіскацыя незадэклараванага грузу.
- Эканоміка
- ЭканомікаНягледзячы на намаганні ўладаў па прыцягненні працоўных мігрантаў, колькасць вакансій для замежнікаў расце — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Германіі афіцыйна было працаўладкавана 12,5 тыс. беларускіх грамадзян, кожны пяты — па дэфіцытнай спецыяльнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПлошча пажараў у экасістэмах Гомельскай вобласці за апошнія паўтара месяца амаль у 2 разы перавысіла паказчык за ўсё першае паўгоддзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ ліпені 2026 года найбольш падаражэлі гарачае водазабеспячэнне, авіябілеты і аўтазапчасткі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



