Беларускі саюз мастакоў ліквідаваў суполку “Пагоня”
11 снежня, Позірк. Творчая суполка “Пагоня”, якая існавала ў межах Беларускага саюза мастакоў, ліквідаваная, паведаміла “Позірку” крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
“Вядома, што гэтае рашэнне было прынятае па патрабаванню Міністэрства культуры”, — адзначыла крыніца.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, з саюза раней выключылі палітзняволенага Генадзя Драздова, які ўзначальваў суполку з 2011 па 2016 год.
Аб’яднанне было створана у 1990 годзе. Яго мэтамі называлася “развіццё нацыянальнага мастацтва, зберажэнне і памнажэнне мастацкіх набыткаў культурна-гістарычнай спадчыны дзеля абуджэння нацыянальнай самасвядомасці народа”.
У 2016 годзе, калі суполка адзначала 25 год існавання, паведамлялася, што ў яе шэрагах было больш за 50 мастакоў. Па ініцыятыве чыноўнікаў работы творцаў неаднаразова здымаліся з выстаў.
Мінгарсуд у траўні пакараў Драздова трыма гадамі пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Мы закладваем каштоўнасці Савета Еўропы ў саму аснову нашай будучыні дзяржавы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаДоля стратных арганізацый у 2025 годзе павялічылася ва ўсіх рэгіёнах БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаМногія геаграфічныя рэгіёны ў Арктыцы носяць імёны выхадцаў з Беларусі — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


