Мінулым днём на дзевяці беларускіх метэастанцыях зафіксаваны тэмпературныя рэкорды

18 снежня, Позірк. Дзевяць тэмпературных рэкордаў зафіксавана на беларускіх метэастанцыях днём 17 снежня, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета. Усе новыя максімумы адзначаны ў заходняй палове краіны.
У Івацэвічах паветра прагрэлася да 7,1 градуса цяпла (ранейшы лакальны максімум — 7 градусаў у 2019 годзе), у Баранавічах — да 6,6 (5,7 у 2019-м), Лідзе — таксама да 6,6 (5,4 у 2006-м), Навагрудку — да 5,6 (5,1 у 1989-м), Стоўбцах — да 5,3 (5,2 у 2019-м).
Перапісаны экстрэмумы ў Лынтупах — 5,2 (4,6 у 2019 годзе), Нарачы — 5,2 (4,9 у 2019-м), Ашмянах — 4,9 (4,5 у 2006-м), Валожыне — 4,8 (4,6 у 2019-м).
Паўтораны рэкорды дня ў Мінску — 5,1 градуса вышэй за нуль (столькі ж 17 снежня 1972 года) і Пружанах — 7,4 (1989).
Цяплей за ўсё мінулым днём было ў Пінску — 7,5 градуса (без рэкорду). Абсалютны максімум для ўсёй тэрыторыі краіны трымаецца з 1989 года (11 градусаў у Брэсце).
У наступныя дні цёплае надвор’е захаваецца.

- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь спыніла імпарт электраэнергіі, у планах стварэнне яе аптовага рынку — міністр энергетыкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў з кіраўніком МЗС Эстоніі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПаказчыкі Нацыянальнага індэкса правоў чалавека застаюцца “стабільна нізкімі” — БХКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка