Падрыхтаваны праект дарожнай карты дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі

19 снежня, Позірк. Група экспертаў і практыкаў у сферы вышэйшай адукацыі, якія былі вымушаны выехаць за межы Беларусі, па ініцыятыве Офіса беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай пры ўдзеле Аб’яднанага пераходнага кабінета падрыхтавала праект “Дарожнай карты дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі”.
Паводле задумы аўтараў, яна павінна пачаць дзейнічаць “з моманту фарміравання урада пераходнага перыяду”. Яе мэтай з’яўляецца “забеспячэнне ўстойлівага функцыянавання і эфектыўнай дэмакратычнай трансфармацыі сістэмы вышэйшай адукацыі ў пераходны перыяд”.
ДК разлічана на 500 дзён і прадугледжвае тры асноўныя этапы, рэалізацыя кожнага з якіх пачнецца адначасова.
Асноўнымі задачамі першага этапу, які доўжыцца 50 дзён, названы “рэабілітацыя ахвяр рэпрэсій у сферы вышэйшай адукацыі”, “захаванне ўстойлівага функцыянавання” яе сістэмы, правядзенне “арганізацыйна-кадравых змен ва ўніверсітэтах”, прызначэнне “новага міністра адукацыі і рэктараў”, стварэнне “Нацыянальнай рады вышэйшай школы” і “камісій па развіцці ўніверсітэтаў”.
Цягам першых 100 дзён плануецца забяспечыць “аднаўленне і развіццё міжнароднага супрацоўніцтва”, “шырокае абмеркаванне ключавых дакументаў па дэмакратычным кіраванні ў сістэме вышэйшай адукацыі і напрамкаў будучай рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі”, “навучанне супрацоўнікаў сістэмы адукацыі дэмакратычным працэдурам, механізмам і прынцыпам узаемадзеяння”.
За 500 дзён прапануецца ажыццявіць “прыняцце новых дэмакратычных статутаў універсітэтаў”, “правядзенне дэмакратычных выбараў органаў самакіравання і рэктараў універсітэтаў” і “шырокае грамадскае і экспертнае абмеркаванне напрамкаў і прыярытэтаў будучай рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі Беларусі”.
Адзначаецца, што ДК будзе рэалізоўвацца “сумеснымі намаганнямі урада пераходнага перыяду, супрацоўнікаў і студэнтаў ВНУ і структур грамадзянскай супольнасці Беларусі”.
Праект адкрыты для абмеркавання.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаКіраўнік МЗС Літвы не бачыць прычын для перагляду палітыкі ў дачыненні да афіцыйнага МінскаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заклікала не расцэньваць пазітыўна тое, што рэжым Лукашэнкі паведаміў Польшчы пра дроны, якія ляцяць у яе бокМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВыезду ў Польшчу ў пункце пропуску Брэст чакае больш за 1,5 тыс. аўтамабіляў і амаль 70 аўтобусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка