Мінабароны хоча навучаць беларускіх міратворцаў у В’етнаме

20 снежня, Позірк. Беларусь “зацікаўленая ў прапрацоўцы пытання” навучання сваіх прадстаўнікоў на базе Цэнтра падрыхтоўкі Дэпартамента міратворчых аперацый (ДМА) В’етнама, паведаміла 20 снежня прэс-служба Міністэрства абароны.
Паводле інфармацыі ведамства, алгарытм “выбудоўвання супрацы ў сферы міратворчай дзейнасці” абмяркоўваўся на сустрэчы начальніка дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочніка міністра абароны Валерыя Равенкі з начальнікам ДМА Міністэрства нацыянальнай абароны В’етнама Фам Мань Тхангам.
Як сцвярджаецца, бакі “адзіныя ў меркаванні”, што “дзейнасць па падтрыманні міру і бяспекі адыгрывае важную ролю ў цяперашніх рэаліях міжнароднай абстаноўкі”.
8 снежня 2023 года ўрады Беларусі і В’етнама падпісалі пагадненне аб узаемнай адмене віз. Дыпламатычныя стасункі паміж краінамі ўсталяваныя 24 студзеня 1992-га.
Адзінае ў Беларусі воінскае падраздзяленне, якое афіцыйна называецца міратворчым, — міратворчая рота 103-й Віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады. Уваходзіць у склад міратворчых сіл Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
У зоне ўзброеных канфліктаў беларускія міратворцы могуць назіраць за выкананнем умоў перамір’я або дамоўленасцей аб спыненні агню, раз’ядноўваць бакі супрацьстаяння, займацца размінаваннем, аказаннем меддапамогі насельніцтву ды інш.

- Эканоміка
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у 2025 годзе павялічылася на 0,2%, у 2024-м рост быў на 3,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваПрагноз Белгідрамета пра 30-градусныя маразы мінулай ноччу не спраўдзіўсяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за мінулы год павялічылася больш як на 22% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПершая згуба агратэхнікі ў 2026 годзе — у Брэсцкім раёне згарэў камбайнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства

