КДБ уключыў у “спіс тэрарыстаў” яшчэ шэсць чалавек

20 снежня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 20 снежня дадаў у пералік “арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”, яшчэ шэсць чалавек. Цяпер у спісе 1.111 пазіцый і 1.165 прозвішчаў, з іх 397 беларусаў.
У спіс унеслі палітвязняў: 61-гадовага Алега Ермаковіча і 59-гадовага прадпрымальніка Валянціна Штэрмера.
Ермаковіч, паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, быў затрыманы ў траўні 2023 года паводле адміністрацыйнай справы за “распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць”. Пасля адміністрацыйнага арышту на волю не выйшаў. Абвінавачваецца па артыкулах Крымінальнага кодэкса 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 368 (абраза прэзідэнта), 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).
Штэрмер асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па арт. 368, 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) і 130. Затрыманы 9 чэрвеня 2023 года. Паводле інфармацыі праўладных тэлеграм-каналаў, яму паставілі ў віну “8 каментароў на тэму СВА (“спецыяльная вайсковая аперацыя”, словазлучэнне, за якім Крэмль хавае “вайну”. — “Позірк”.) з абразамі грамадзян Расіі”. Штэрмер быў заснавальнікам камерцыйных фірм у Беларусі і Расіі. 15 снежня 2023 года дададзены МУС у “спіс экстрэмістаў”.
Таксама КДБ прылічыў да тэрарыстаў 43-гадовага Аляксандра Піскунова, 58-гадовага Уладзіміра Варашэня, 37-гадовага Аляксандра Яшкіна, 32-гадовага Аляксея Кузьміна.
У кожнага з іх у абвінавачванні, паводле інфармацыі КДБ, фігуруе арт. 130. Ермаковіч і Кузьмін яшчэ не асуджаныя, у дачыненні да астатніх уключаных у спіс прысуд уступіў у сілу.
Зняволеным, абвешчаным тэрарыстамі, забаронена атрымліваць у калоніі грашовыя пераводы.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з дыпламатамі вызваленне палітвязняў, паведаміла пра планы дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе малы і сярэдні бізнес амаль на чвэрць павялічыў выручку ад продажаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка