“Праваабаронцы за свабодныя выбары”: Улады нацэлены на татальны кантроль усіх этапаў выбараў-2024

21 снежня, Позірк. Ужо на этапе фармавання тэрытарыяльных (ТВК) і акруговых выбарчых камісій (АВК) на выбарах 2024 года ўлады “пацвердзілі курс на абсалютны кантроль над усімі этапамі выбараў”. Пра гэта паведамляецца ў справаздачы кампаніі незалежнага назірання “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, якую традыцыйна арганізоўваюць праваабарончы цэнтр “Вясна” і Беларускі Хельсінкскі камітэт.
Як адзначаюць эксперты, адміністрацыйны кантроль і рэсурс у выглядзе праўладных грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый і прафсаюзаў забяспечвае наканаванасць у зацвярджэнні складу камісій, “што пацвярджаецца суадносінамі вылучаных і абраных членаў 98,4%”.
У дакуменце падкрэсліваецца, што назіральнікі “ў адпаведнасці з абноўленым заканадаўствам” не мелі магчымасць прысутнічаць на пасяджэннях органаў, якія ўтваралі ТВК і АВК, а этап вылучэння ў выбарчыя камісіі “суправаджаўся ціскам з боку праваахоўных органаў у выглядзе ператрусаў і праверак у дачыненні да людзей, што праяўлялі актыўнасць падчас папярэдніх электаральных кампаній”.
“[Гэта] толькі ўмацавала атмасферу страху і з’явілася своеасаблівым сігналам для патэнцыйных удзельнікаў выбарчай кампаніі аб магчымых наступствах прыняцця ўдзелу ў дзейнасці камісій, — канстатуюць праваабаронцы. — Рэзка абмежаванае кола суб’ектаў, якія вылучалі сваіх прадстаўнікоў у склад ТВК і АВК (у выніку рэпрэсій катастрафічна скарацілася колькасць грамадскіх аб’яднанняў; пасля перарэгістрацыі з 16 засталося толькі 4 праўладныя палітычныя партыі)”.
Паводле назіральнікаў, сур’ёзным парушэннем з’яўляецца тое, што 74,3% прадстаўнікоў у складзе АВК і 47,1% — у складзе ТВК вылучана праўладнымі грамадскімі аб’яднаннямі: “Чатыры палітычныя партыі вылучылі 2,83% прадстаўнікоў у ТВК і 16,3% у АВК”.
Таксама сярод хібаў “слабое інфармаванне выбаршчыкаў аб магчымасці ўзяць удзел у фармаванні ВК”. На думку праваабаронцаў, гэта сведчыць аб “незацікаўленасці ўладаў і ключавых суб’ектаў у выглядзе палітычных партый, ды іншых грамадскіх аб’яднанняў у актыўным удзеле выбаршчыкаў у дзейнасці выбарчых камісій”.
“Асноўным рэсурсам выканаўцаў, што забяспечваюць правядзенне выбараў, як і раней, з’яўляюцца пяць найбуйнейшых грамадскіх аб’яднанняў: БРСМ, “Белая Русь”, Саюз жанчын, Саюз ветэранаў, Фонд міру і прафсаюзы, што ўваходзяць у ФПБ, якія маюць (акрамя Фонду міру) з 2023 году заканадаўча замацаваны асаблівы статус набліжанасці да дзяржавы. Працэнт праходнасці вылучаных імі прадстаўнікоў у склад камісій складае 98,7% у ТВК і 99% у АВК, — адзначаюць назіральнікі. — Ва ўсіх створаных выбарчых камісіях адсутнічаюць прадстаўнікі непраўладных партый і незалежных грамадскіх аб’яднанняў. Захоўваецца гендарная дыспрапорцыя: доля жанчын (81,7%) у складзе камісій значна перавышае долю мужчын (18,3%)”.
У 2024 годзе ўпершыню ў Беларусі пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя рады. Адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага. На працягу 60 дзён пасля яго адбудзецца першае паседжанне Ўсебеларускага народнага збору ў новым статуце.
Падчас выбараў будзе забаронена фатаграфаваць і выкладваць у інтэрнэт запоўнены бланк бюлетэня — як падчас датэрміновага галасавання, так і ў дзень выбараў. За парушэнне гэтага патрабавання пагражае адміністрацыйная адказнасць.
У 2020 годзе на прэзідэнцкіх выбарах многія выбаршчыкі фатаграфавалі свае бюлетэні і адпраўлялі на электронную платформу “Голас”, што стала адным са сведчанняў фальсіфікацыі ўладамі вынікаў галасавання на карысць Лукашэнкі.
З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.
МУС традыцыйна актыўна прыцягвалася да падаўлення пратэстаў і арганізацыі рэпрэсій, у тым ліку пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка