Украіна працягвае абсталёўваць абарончыя пазіцыі на мяжы з Беларуссю

22 снежня, Позірк. Украіна працягвае абсталёўваць абарончыя пазіцыі на мяжы з Беларуссю, вынікае з паведамлення камандавання Аб’яднаных сіл украінскіх Узброеных сіл (АС УСУ).
“Мы разумеем, што наша паўночная мяжа павінна быць максімальна ўмацаваная, – заявіў камандуючы АС УСУ Сяргей Наеў. — Цяпер сітуацыя на гэтым участку стабільная і кантраляваная. Гэта дае нам час і магчымасць зрабіць захады па падрыхтоўцы дадатковых фартыфікацыйных умацаванняў, прызначаных для дадатковых сіл, якія ў далейшым могуць быць перададзеныя на гэты напрамак у выпадку імклівага абвастрэння сітуацыі”.
Украінскія войскі абсталёўваюць камандныя вышыні, ствараюцца “батальённыя рубяжы абароны, якія складаюцца з ротных і ўзводных апорных пунктаў”. На палях вайсковыя інжынеры пракопваюць траншэі, супрацьтанкавыя равы, усталёўваюць загараджальныя тэтраэдры і расцягваюць калючы дрот.
За тыдзень да гэтага Наеў паведаміў, што Украіна займаецца абсталяваннем першай і другой ліній абароны на мяжы з Беларуссю.
Напрыканцы кастрычніка камандуючы АС УСУ заяўляў, што ў прыграніччы з Украінай знаходзіцца 1,8 тыс беларускіх вайскоўцаў.
Паводле яго слоў, каб апраўдаць прысутнасць вайскоўцаў у прыграніччы, Беларусь пастаянна праводзіць трэніроўкі на размешчаных там палігонах.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНарвегія выдзеліць новы транш для беларускіх рэпрасаваных — Вячорка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лістападзе знізіўся на 2,1%, з пачатку 2025 года — на 16,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйны ціск на мяжы Беларусі і ЕС у лістападзе быў адным з самых нізкіх у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП зніжаецца другі квартал запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства

